Царква сьвятога Якуба (Капэнгаген)

Храм
Царква сьвятога Якуба
Sankt Jakobs Kirke
Краіна Данія
Месцазнаходжаньне Капэнгаген
Адрас Эстэбраядэ, 59
Эстэрбро
Каардынаты 55°42′12.6″ пн. ш. 12°34′35″ у. д. / 55.7035° пн. ш. 12.57639° у. д. / 55.7035; 12.57639Каардынаты: 55°42′12.6″ пн. ш. 12°34′35″ у. д. / 55.7035° пн. ш. 12.57639° у. д. / 55.7035; 12.57639
Канфэсія Царква Даніі
Эпархія Капэнгагенская 
Тып будынка храм
Архітэктурны стыль нэаготыка
Аўтар праекту Людвіг Фэнгер
Дата заснаваньня 1878
Будаваньне 18761878 гады
Сайт Афіцыйны сайт
Царква сьвятога Якуба на мапе Даніі
Царква сьвятога Якуба
Царква сьвятога Якуба
Царква сьвятога Якуба
Царква сьвятога Якуба на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Яку́ба (па-дацку: Sankt Jakobs Kirke) — храм дацкай лютаранскай царквы ў Капэнгагене (Данія), першая царква ў раёне Эстэрбро. Збудаваная ў 1876—1878 у нэагатычным стылі паводле праекту архітэктара Людвіга Фэнгера.

Мінуўшчына рэдагаваць

Пасьля зносу бастыённых умацаваньняў вакол Капэнгагену места атрымала магчымасьць пашырацца, а ў 1856 року першым храмам, пабудаваным па-за межамі муроў, стала Царква сьвятога Яна ў раёне Нёрэбро. Ейны першы пастар, Рудальф Фрымат, распачаў кампанію па заснаваньні новых цэркваў у раёнах, што пачалі хутка расьці, і ў пэрыяд 1874—1880 рокаў спрычыніўся да закладаньня чатырох цэркваў. Другой зь іх і стала царква сьвятога Якуба, першая ў Эстэрбро.

Яна дагэтуль застаецца найвялікшай царквой раёну. Належыць да Лютаранскай царквы.

Архітэктура рэдагаваць

Царква — помнік нэагатычнага стылю з уплывам ангельскай архітэктуры. Збудаваная з чырвонае цэглы. На рэльефе перад цэнтральным уваходам адлюстраваны сьвяты Якуб са сваім сымбалем — марскім грабеньчыкам.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Царква сьвятога Якуба (Капэнгаген)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў