Царква Сьвятой Тройцы (Войская)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Войская
Каардынаты 52°24′30.55″ пн. ш. 23°37′37.68″ у. д. / 52.4084861° пн. ш. 23.6271333° у. д. / 52.4084861; 23.6271333Каардынаты: 52°24′30.55″ пн. ш. 23°37′37.68″ у. д. / 52.4084861° пн. ш. 23.6271333° у. д. / 52.4084861; 23.6271333
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль народнае дойлідзтва Беларусі[d]
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Войскай. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з брамай-званіцай.

Гісторыя рэдагаваць

 
Царква да маскоўскай перабудовы

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Драўляную царкву ў Войскай збудавалі ў 1751—1775 гадох[a].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Войская апынуася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

Найноўшы час рэдагаваць

У 2000-я гады замест традыцыйных купалоў-баняў над царквой і званіцай паставілі купалы-цыбуліны, уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы, якія ёсьць уласьцівасьцю культурнага ляндшафту Расеі[1].

Архітэктура рэдагаваць

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Гэта прастакутны працяглы зруб з зрэзанымі ў алтарнай частцы кутамі, што пераходзіць у 3-гранную апсыду, 2-схільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы (цяпер дах бляшаны). У цэнтры дах завяршаўся гранёнай яруснай вежачкай з купалам-баняй (цяпер купалам-цыбулінай). З бакоў да апсыды далучаюцца рызьніцы, да галоўнага фасаду — прастакутны прытвор. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца лучковымі аконнымі праёмамі і ўмацоўваюцца брусамі-сьцяжкамі ў прасьценках. Куты аздабляюцца разнымі накладкамі.

Інтэр’ер зальны, перакрыцьце бэлькавае. У алтарнай частцы зрубу бакавыя рызьніцы адкрываюцца ў апсыду бальконамі. У аб’ёме бабінцахоры. Апсыда асьвятляецца 2 фігурнымі аконнымі праёмамі і вылучаецца створаным у 1830-я гады драўляным бела-пазалочаным іканастасам, упрыгожаным разнымі царскімі варотамі ў выглядзе ажурнай вязі вінаграднай лазы з 6 круглымі абразамі-таблеткамі. У царкве захоўваецца абраз XVIII—XIX стагодзьдзяў «Укрыжаваньне».

Перад царквой знаходзіцца 2-ярусная брама-званіца — чацьвярык на чацьверыку. Ніжні шырокі 3-аркавы ярус цагляны, з трыма лучковымі аркавымі праёмамі. Ён праз шырокі гонтавы адліў пераходзіў у 6-гранны драўляны барабан з шатровым верхам і купалам-баняй у завяршэньні (цяпер бляшаны дах з купалам-цыбулінай)[2].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ НГАБ у г. Горадні. Ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9—29.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа), Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  2. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000332