Царква Сьвятога Спаса (Магілёў)

храм у Магілёве (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′41.27″ пн. ш. 30°19′59.89″ у. д. / 53.8947972° пн. ш. 30.3333028° у. д. / 53.8947972; 30.3333028Каардынаты: 53°53′41.27″ пн. ш. 30°19′59.89″ у. д. / 53.8947972° пн. ш. 30.3333028° у. д. / 53.8947972; 30.3333028
Канфэсія праваслаўе[d]
Дата заснаваньня XV стагодзьдзе
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XVIII ст. у Магілёве. Знаходзілася на высокім беразе Дняпра, на Спаскім завулку. Твор архітэктуры віленскага барока. Уваходзіла ў склад комплексу Спаскага манастыра. У 1940-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Спаская царква ў Магілёве ўпершыню ўпамінаецца ў 1447 годзе. Першая драўляная царква разьмяшчалася непадалёк ад Рынку, на высокай надабалонавай тэрасе Дняпра. Пры ёй існавалі мужчынскі і жаночы манастыры, пра што паведамляецца пад 1669 годам. У 1593 годзе на месцы згарэлай царквы збудавалі новую.

У час пажару 1708 году царква зноў згарэла. У 1740 годзе ўрачыста заклалі новую мураваную царкву, будаваньне якой кіравалі пасьлядоўна магілёўскія япіскапы Ёсіф і Геранім Валчанскія. Апошняга пахавалі ў 1754 годзе ў алтары яшчэ не завершанай царквы[1]. З 1756 году будаваньнем царквы кіраваў архіяпіскап Георгі Каніскі, які запрасіў зь Вільні архітэктара Яна Глаўбіца.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час рэдагаваць

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну помнік атрымаў значныя пашкоджаньні: будынак царквы ёсьць на нямецкіх здымках сьнежня 1943 году, але яго ўжо няма на здымках вясны 1944 году. Відаць, у канцы зімы — пачатку вясны 1944 году царкву зьнішчыла савецкая авіяцыя ў выніку авіяналёту. Па вайне рэшткі помніка цалкам зьнішчылі.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта была 2-вежавая крыжова-купальная базыліка. Абапал галоўнага фасада ўзвышаліся 2-ярусныя вежы, паміж якімі разьмяшчаўся высокі прыступкавы франтон. Над сяродкрыжжам на высокім сьветлавым 8-гранным барабане месьціўся сфэрычны купал, завершаны купалам-баняй. Да глухіх граняў барабана далучаліся чатыры 2-ярусныя вежы зь невысокімі купаламі, якія разам стваралі 5-купальную кампазыцыю. Сьцены фасадаў завяршыліся шырокім тонкапрафіляваным карнізам, рытмічна падзяляліся лучковымі аконнымі праёмамі з дэкаратыўнымі ляпнымі дэталямі, паміж аконнымі праёмамі — здвоеныя пілястры з дарычнымі капітэлямі[2].

Ва ўнутранай прасторы чатыры цэнтрычныя слупы падтрымлівалі купал на ветразях. Інтэр’ер меў багатую аздобу, выкананую магілёўскімі майстрамі Міронам Пігарэвічам і Пятром Сьліжыкам.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 470—471.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць