Царква Прачыстай Багародзіцы (Магілёў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Прачыстай Багародзіцы
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Краіна Беларусь
Места Магілёў
Каардынаты 53°53′31.92″ пн. ш. 30°19′17.10″ у. д. / 53.8922° пн. ш. 30.3214167° у. д. / 53.8922; 30.3214167Каардынаты: 53°53′31.92″ пн. ш. 30°19′17.10″ у. д. / 53.8922° пн. ш. 30.3214167° у. д. / 53.8922; 30.3214167
Канфэсія праваслаўе
Архітэктурны стыль магілёўскае барока
Дата заснаваньня 1670
Дата скасаваньня 1950
Царква Прачыстай Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII ст. у Магілёве. Знаходзілася на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, на Прачысьценскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Утварала адзіны комплекс зь невялікай цёплай царквой і званіцай.

Гісторыя рэдагаваць

 
Нараджэньне Багародзіцы. Абраз з Прачысьценскай царквы, 1649 г.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Мураваную Прачысьценскую царкву ў Магілёве збудавалі ў 1670 годзе ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). у 1863—1866 гадох яе перабудавалі ў стылі клясыцызму.

Найноўшы час рэдагаваць

Будынак царквы пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Будынак меў крыжова-купальную кампазыцыю і складаў у пляне лацінскі крыж. Асноўныя аб’ёмы падзяляліся ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Над сяродкрыжжым на масіўным шматгранным барабане ўзвышаўся купал-баня. Невялікія паўцыркульныя апсыды, бакавыя ўваходныя тамбуры, якія далучаліся да крылаў трансэпта, і гранёны тамбур галоўнага ўваходу дапаўнялі агульную кампазыцыю. Сьцены падзяляліся пілястрамі і праразаліся паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў аркавых нішах.

Асноўны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, крылы трансэпта — крыжовымі скляпеньнямі[1].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Чарняўская Т. Магілёўская Успенская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 284.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць