Хэтафэ (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб

«Хэтафэ» (па-гішпанску: Getafe Club de Fútbol) ― прафэсійны гішпанскі футбольны клюб зь мястэчка Хэтафэ, што зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду. Клюб быў заснаваны першы раз 24 лютага 1946 году пад назвай Club Getafe Deportivo[1] і перазаснаваны ў 1983 годзе, падчас аб’яднаньня некалькіх клюбаў. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Калізэй Альфонса Пэрэс».

Хэтафэ
Поўная назва Getafe Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 1983
Горад Хэтафэ, Гішпанія
Стадыён Калізэй Альфонса Пэрэс
Умяшчальнасьць: 17 700
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
getafecf.com (гішп.)

Найвышэйшым дасягненьнем клюбу лічыцца шоста месьца ў сэзоне 2009—2010. Клюб двойчы даходзіў да фіналу кубка Гішпаніі ў 2007 і 2008 гадох. У Кубку УЭФА каманда даходзіла да чвэрцьфінала ў сэзоне 2007—2008, але саступіла нямецкай «Баварыі», што перамагла толькі з-за аднаго голу на чужым полі.

Галоўным праціўнікам «Хэтафэ» падчас гульні ў ніжэйшых дывізіёнах быў клюб «Леганэс». Пасьля выхаду ў Ля Лігу асноўнымі праціўнікамі сталі сталічныя «Рэал» і «Атлетыка».

Аматары клюбу рэдагаваць

Клюб мае вялікую колькасьць аматараў, што падзелены на 18 груповак, у якіх знаходзіцца каля 12 000 чалавек агулам. Акрамя таго ў розных кутках сьвету існуюць суполкі аматараў клюбу ў Аўстраліі, Швэцыі, Фінляндыі, Аргентыны, Шатляндыі, Даніі, ЗША й Мэксыцы. У 2007 годзе была створаная суполка ў Вэнэсуэле. На хатніх гульнях каманды былі заўважаны такія знакамітасьці як Фэрнанда Алёнса й Рафаэль Надаль.

У 2007 годзе было вырашына прадаваць квіткі з выявамі біблейскіх пэрсанажаў Абрама, Майсея й Ісуса. Але гэтая задума агарнулася спрэчкай, таму першую партыю квіткоў з выявай Абраама прыйшлося зьняць з продажу.

Усе галоўныя перамогі клюбу сьвяткуюцца ў цэнтры мястэчка ля статуі Цыбэліны. Каманда мае маленькую суполку фанаў-ультрас, што называюць сябе «Сіняя групоўка» (гішп. Comandos Azules)

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даніел Фузату (ар. Ібіса) 1997
2   Аб Джэнэ Даканам (капітан) 1991
3   Аб Фабрысьё Анхілеры 1994
4   Аб Гастон Альварэс 2000
5   ПА Люіс Мільля 1994
6   Аб Дамінгуш Дуарці 1995
7   Нап Хаймэ Мата 1988
8   ПА Маўра Арамбары 1995
9   ПА Оскар Радрыгес (ар. Сэвільля) 1998
11   ПА Карлес Аленьня 1998
12   Нап Мэйсан Грынўуд (ар. Ман. Юн.) 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13   Бр Давід Сорыя 1993
14   Нап Хуанмі Лятаса (ар. Рэал) 2001
15   Аб Амар Альдэрэтэ 1996
16   Аб Дыега Рыка (ар. Сасьедад) 1993
18   Аб Хасэ Анхэль Кармона (ар. Сэвільля) 2002
19   Нап Борха Маяраль 1997
20   ПА Неманья Максімавіч 1995
21   Аб Хуан Іглесіяс 1998
24   ПА Ільяш Марыба (ар. РБ Ляйпцыг) 2003
25   ПА Елю Сант’яга 2004

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць