Хры́ста Бо́цеў (па-баўгарску: Христо Ботев), пры нараджэньні Хрыста Боцеў Петкаў (па-баўгарску: Христо Ботьов Петков; 6 студзеня [ст. ст. 25 сьнежня 1847] 1848, Калофер — 1 чэрвеня 1876, Камарата, Старая Планіна) — баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт і публіцыст.

Хрыста Боцеў
Христо Ботев
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 студзеня 1848
Калофер, Асманская імпэрыя
Памёр 1 чэрвеня 1876 (28 гадоў)
ля в. Камарата, Балканы, Асманская імпэрыя
Бацькі Боцё Пэткаў[d]
Іванка Боцева[d]
Сужэнец Вэнэта Боцева[d]
Дзеці Іванка Боцева[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, сатырык, журналіст
Гады творчасьці 1867—1876
Кірунак рамантызм, рэалізм
Жанр лірыка
Мова баўгарская[1]
Дэбют 1867
Подпіс Выява аўтографу
Бачына, прысьвечаная Боцеву

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Калофэры ў сям’і настаўніка і дзеяча вызвольнага руху Боцё Петкава. Навучаўся ў родным месьце, у 1863 паступіў у Другую адэскую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1865 року быў выключаны з гімназіі. Працягнуў навучаньне ў Новарасейскім унівэрсытэце (Адэса).

Працаваў настаўнікам у сяле Задунаеўка ў Бэсарабіі. У 1867 вярнуўся ў Калофэр. Падчас урачыстасьцяў у гонар Кірылы й Мятода выступіў з антытурэцкаю прамовай, пасьля чаго быў вымушаны эміграваць у Румынію.

У Бухарэсьце браў удзел у аб’яднаньнях баўгарскай эміграцыі, увайшоў у Баўгарскі рэвалюцыйны камітэт, выдаваў газэту «Дума на българските емигранти» (бел. Слова баўгарскіх эмігрантаў). Браў удзел у Красавіцкім паўстаньні 1876 року. 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1876 быў сьмяротна паранены турэцкім снайпэрам. Паводле іншае вэрсіі, быў забіты адным са сваіх паплечнікаў. Усе ўдзельнікі аддзелу, якім кіраваў Боцеў, таксама загінулі.

Памяць рэдагаваць

Пасьля атрыманьня незалежнасьці Хрыста Боцеў стаў адным з шанаваных у Баўгарыі дзеячоў нацыянальнага адраджэньня. З 1885 дзень 2 чэрвеня адзначаецца як нацыянальнае сьвята Дзень Боцева і загінулых за свабоду і незалежнасьць Баўгарыі.

У Калофэры дзейнічае дом-музэй Боцева(bg); у адноўленым караблі «Радзецкі»(bg), на якім аддзел Боцева прыбыў на дапамогу паўстаньню, таксама дзейнічае музэй.

Імем Хрыста Боцева названыя вуліцы амаль у кожным месьце Баўгарыі, у шматлікіх местах Румыніі й іншых краінах; шматлікія навучальныя ўстановы і бібліятэкі; футбольныя клюбы, стадыёны і горад Боцеўград.

Ягонае імя носяць гара ў Балканах, пік у Антарктыцы, скрайні паўднёвы пункт(bg) востраву Лівінгстан, малая плянэта(bg).

Помнікі Хрыста Боцеву ўсталяваныя ў Баўгарыі, Малдове, Расеі, Украіне.

На беларускую мову вершы Боцева перакладаў Ніл Гілевіч, а таксама Алесь Разанаў і Мікола Хведаровіч.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Літаратура рэдагаваць

  • Бурмов, Александър. Христо Ботев и неговата чета. — София: 1974. — 785 с.
  • Жечев, Николай. Христо Ботйов — летопис за живота и дейността му 1847/1848 — 1876. — София: 2007. — 305 с. — ISBN 9549544436674
  • Евгений Волков. Христо Ботев. — София: ФАБ, 2009.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць