Хрыстафо́р Філале́т, па-лацінску: Christophor Philaleth, па-польску: Chrystofor Filalet, Krzysztof Broński[3] (1564/15651624[4]) — беларуска-ўкраінскі пісьменьнік-палеміст з Валыні, выхаванец астроскай школы, філёзаф. Вядомы як аўтар палемічнага твора «Апокрысіс» (1597), накіраванага супраць Берасьцейскай царкоўнай уніі 1596 году, папства.

Хрыстафор Філалет
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1564 або 1565
Памёр 1624[1][2]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Мова польская мова і старабеларуская мова

Існуе гіпотэза, што пад псэўданімам Філалет (грэц. φιλαλήτος) пісаў Марцін Бранеўскі, перакручана Хрыстафор (Кшыштаф) Бронскі, польск. Krzysztof Broński — вядомы польскі пісьменьнік і храніст, паплечнік князя К. Астроскага, сын Пракопа Бранеўскага, аднаго зь дзеячаў Чэскіх братоў у Вялікапольшчы («паляк-пратэстант пад маскай праваслаўнага русіна[5]»).

На працягу многіх гадоў жыцьця аўтар «Апокрысіса» актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці, выступаў на соймах. У 1599 пры яго пасярэдніцтве адбыўся зьезд праваслаўных і пратэстантаў.

Апокрысіс рэдагаваць

Асноўны артыкул: Апокрысіс

Поўная назва твору: ΑΠΟΚΡΙΣΙΣ, abo odpowiedź na xiążki o Synodzie Brzeskim imieniem ludzi starożytney religiey Greckiey, przez Christophora Philaletha w porywczą dana. Выдадзены на польскай, а 1598 г. — на старабеларускай мовах).

Праца «Апокрысіс» выйшла 1597 гг., спачатку на польскай мове ў Вільні ў арыянскай друкарні А. Радзецкага, а ў 1598 — на старабеларускай.

Аўтар твору падкрэсьлівае, што унія прывяла не да згоды, а да далейшага абвастрэньня супольных супярэчнасьцяў у Рэчы Паспалітай, да ганеньняў супраць рускага (украінскага) і беларускага народаў. Што ж да сьвецкіх парадкаў Рэчы Паспалітай, палітыкі Жыгімонта III, магнатаў і шляхты, Ф. быў вельмі асьцярожны. Адначасова ён нагадвае, што пры далейшых уцісках можа яшчэ шырэй, як за часам С. Налівайкі, разьліцца народныя паўстаньні.

Хрыстафор Філалет вылучае ідэю абмежаванай манархіі і лічыць, што адносіны паміж манархам і народам павінны грунтавацца на законах і добраахвотным згодзе. Рашуча выступаючы супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага і беларускага народа польскімі магнатамі, Хрыстафор Філалет адстойвае сацыяльныя свабоды і, у прыватнасьці, свабоду сумленьня. На яго думку, улада манарха зусім ня тычыцца душы, улада манарха не абсалютная, і адносна «цела» чалавека, г.зн. у зямных сьвецкіх грамадзка-дзяржаўных справах, манарх ня мае права чыніць волю, беззаконьне над народам, адносіны паміж манархам і народам будуюцца на законах і добраахвотнай згоды. Вядома, сацыяльна-палітычныя погляды Хрыстафора Філалета ўтрымліваюць ідэю грамадзкай дамовы і натуральных правоў, абмежаваньня ўлады манарха законам.

У сваім вершы «Книжка до минаючих мовит», зьмешчаным у палемічным трактаце, ён зьвяртаецца да чытача вуснамі самой кнігі, якая «Ответ к римляном православных содержаще», і дакарае праціўнікаў каталіцызму за маўчаньне: «Иже егда прежде веру целу имяще // И неуничиженны отец преданиа, // Все бяху тогда желающе молчаниа»[4].

Іван Франко лічыў «Апокрысіс» значнай зьявай у даўняй украінскай літаратуры.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Marcin Broniowski // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Marcin Broniowski // opac.vatlib.it (анг.)
  3. ^ Pseudonimy i kryptonimy polskie.
  4. ^ а б Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI-XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 22—23. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  5. ^ Ігор Шевченко. Україна між Сходом і Заходом. Нарис 10.

Літаратура рэдагаваць

  • Енциклопедія українознавства. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде життя, 1954—1989.
  • Гайдай Л. Історія України в особах, термінах, назвах і поняттях.- Луцьк: Вежа, 2000.