Хроніка Віганда — летапісны звод, складзены ў 1394 Вігандам з Марбурга, герольдам пры двары магістра Тэўтонскага ордэну Конрада Валенрода. Уяўляе сабой узор рыцарскага эпасу і прысьвячаецца галоўным чынам апісаньню войнаў зь Вялікім Княствам Літоўскім у пэрыяд з 1293 да 1394 рокі.

Утрымлівае багаты матэрыял з гісторыі Беларусі ХІІІ — ХІV стст. Зьмяшчае зьвесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Літвы (Беларусі), у прыватнасьці, Гарадзеншчыну і Берасьцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на рацэ Стрэве, паходы крыжакоў на Горадню пасьля 1363, правільна лякалізаваў зямлю дрыгавічоў на Берасьцейшчыне, «замак Нойгартэн» — на левым беразе Нёмана, насупраць Гарадзенскага замка, збудаванага Вітаўтам. У хроніцы даецца інфармацыя пра аблогу Полацку (1381) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра штурм Гарадзенскага замка шматнацыяльным рыцарскім войскам (1393), і пра іншыя ваенныя дзеяньні крыжакоў. Аўтар ідэалягічна абгрунтоўваў палітыку Тэўтонскага ордэну.

Літаратура рэдагаваць