Храпто́вічы (Chraptovičy), Храбто́вічышляхецкі род гербу «Адравонж», які ўваходзіў у лік магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. 3 2-й пал. XVIII ст. ўжывалі графскі тытул.

Храптовічы
Герб «Адравонж»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае
Тытул графы

Мелі маёнткі ў Наваградзкім, Лідзкім і Гарадзенскім паветах, на Валыні (XVI ст.), таксама ў Віцебскім павеце і Полацкім ваяводзтве (XVII ст.), валодалі Бешанковічамі і Глыбокім (XVIII ст.).

Паходжаньне рэдагаваць

Пачынальнік роду — баярын Багдан, які жыў у сярэдзіне — другой палове XV ст. Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у XVI ст. перайшлі ў каталіцтва. Адна галіна роду — нашчадкі Івана, сына Багдана, — карысталася прозьвішчам Літавор-Храптовічы (ад мянушкі Івана), другая — нашчадкі Багдана, сына Марціна — Храптовічы-Багурынскія (ад вёскі Багурын на Валыні).

Па сьмерці ў 1891 апошняга прадстаўніка графскай галіны роду Міхала, сына Ірынея, прозьвішча і тытул перайшлі да прадстаўнікоў роду Буцянёвых, якія пачалі звацца Храптовічамі-Буцянёвымі. Галіна Храптовічаў-Багурынскіх згасла на Валыні ў 1757, яе гарадзенская лінія — у 1890, лідзкая лінія існавала на пач. XX ст.[1]

Найбольш вядомыя прадстаўнікі рэдагаваць

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Анатоль Грыцкевіч. Храптовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 719.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Храптовічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў