Хведар Язэпавіч Чарнышэвіч (пачатак 1880-х гадоў, Капыль — ?) — беларускі паэт і перакладнік. Карыстаўся псэўданімамі Н. Бурженін, Тодар, Хведар Таракан; крыптанімамі Ф. Ч., Ф., Ч., Тодар Ч., Тодар Ч-віч, Ф. Ч-іч.

Хведар Чарнышэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1880-е
Капыль, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер Капыльскі раён, Менская вобласьць Беларусь)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік
Мова беларуская мова

Біяграфія рэдагаваць

Вандраваў Случчынай у пошуках працы, займаўся кравецкай справай. З 1916 году працаваў на заводзе ў Петраградзе. З 1919 году жыў каля Нясьвіжу.

Творчасьць рэдагаваць

Друкаваўся з 1908 году ў газэтах Наша Ніва (найбольш актыўна ў 1910—1913 гадох), Беларуская думка, Родная страха, Дзяньніца, часопісах Вольная думка, Маладая Беларусь, календарах.

Асноўны матыў лірыкі — любоў да Бацькаўшчыны, яе людзей, прыроды. Многія вершы маюць публіцыстычнае гучаньне, заклікаюць беларусаў абудзіцца да сьвядомага жыцьця («Прачынайся, мой край», «Падгудка», «Жыве Беларусь!» і інш.). У паэзіі выразна гучаць матывы працы, волі, змаганьня за незалежнасьць («Песьня каваля» і інш.). Актыўна бараніў беларускую мову і літаратуру (верш «Злыдні панурыя, чорныя»). Пэйзажная лірыка сьведчыць пра тонкасьць і далікатнасьць аўтарскага ўспрыняцьця прыроды роднага краю («Лета», «Самагудка», «Сонца ўстае», «Зорка», «Вечар», «Веснавая мэлёдыя», «Бурная ноч», «Мора»). У паэтычнай спадчыне ёсьць вершы, якія можна аднесьці да інтымнай лірыкі. Аўтар паэмы «Нявольнік», напісанай у 1918 годзе.

На беларускую мову пераклаў паэму Тараса Шаўчэнкі «Кацярына» (1911, пад рэдакцыяй Янкі Купалы).

Частка рукапісаў захоўваецца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі навук Летувы[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Ліс А. Чарнышэвіч Хведар Іосіфавіч // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 241.

Літаратура рэдагаваць