Хартыя 08 (па-кітайску: 零八宪章/零八憲章 Шаблён:Мова-pi) — маніфэст, які падпісалі 350 прадстаўнікоў інтэлігенцыі Кітаю ў 2008 годзе з патрабаваньнем рэформаў і дэмакратызацыі краіны. Быў надрукаваны 10 сьнежня 2008, у 60-ю гадавіну падпісаньня Дэклярацыі Правоў Чалавека. Хартыя 08 паўтарае тытул Хартыі 77, антысавецкага маніфэсту чэхаславацкіх дысыдэнтаў у 1977 годзе.

Адзін з аўтараў Хартыі 08, Лю Сяобо, быў арыштаваны за некалькі дзён да выданьня Хартыі, а пазьней атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру.

На сёняшні дзень больш за 10 000 чалавек у Кітаі і па-за ягонымі межамі падпісалі Хартыю[1][2][3].

Пастулаты маніфэсту рэдагаваць

  1. Новая Канстытуцыя
  2. Падзел улады
  3. Дэмакратызацыя ўлады
  4. Незалежныя суды
  5. Публічны кантроль дзяржаўных чыноўнікаў
  6. Гарантыя правоў чалавека
  7. Дэмакратычныя выбары дзяржаўных чыноўнікаў
  8. Роўнасьць гораду і вёскі
  9. Свабода аб’яднаньняў
  10. Свабода сходаў
  11. Свабода слова
  12. Свабода рэлігіі
  13. Адукацыя абывацельская
  14. Абарона прыватнай уласнасьці
  15. Рэформа падаткаў і фінансаў
  16. Сацыяльнае страхаваньне
  17. Ахова асяродзьдзя
  18. Фэдэрацыйная рэспубліка
  19. Праўда ў прымірэньні

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ A Nobel Prize for a Chinese Dissident, The New York Times, September 20, 2010
  2. ^ Why China’s leadership should talk to the Charter 08 movement, Washington Post, January 30, 2009.
  3. ^ Small green shoots of rebellion among ordinary Chinese, Irish Times, January 31, 2009.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць