Харкаўскія пагадненьні

Харкаўскія пагадненьні (па-ўкраінску: Харківські угоди) — пагадненьне паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй па пытаньнях знаходжаньня Чарнаморскага флёта Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Ўкраіны (у прэсе таксама Харкаўскія пагадненьні, Харкаўскі пакт, пагадненьне Януковіча-Мядзьведзева), падпісанае 21 красавіку 2010 г. ў г. Харкаве прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам і прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым, згодна зь якім тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёта Расейскай Фэдэрацыі ў г. Севастопаль падоўжаны з 2017 г. да 2042 году з аўтаматычным падаўжэньнем на 5 гадоў, калі любая бок не выкажа пярэчаньні, і ўстаноўлена арэндная плата.

Харкаўскія пагадненьні
Падпісаньне пагадненьня
Падпісаньне пагадненьня
Тып дамовы міжнародны
Падпісаная 2010
 ·  месца Харкаў
Тэрмін дзеяньня да 2017 г.
Страціла моц 2014 г. дэнансавала Расея аднабакова пасьля акупацыі Крыму[1]
Падпісанты Віктар Януковіч,
Дзьмітры Мядзьведзеў
Бакі Сьцяг Украіны Украіна
Сьцяг Расеі Расея
Мовы украінская, расейская

Як паказана ў самім пагадненьні, тэрмін знаходжаньня флёта павялічаны ў абмен на патаненьне для Ўкраіны расейскага газу шляхам прымяненьня зьніжкі ў выглядзе ануляваньня мытаў. Ратыфікаваная Вярхоўнай Радай Украіны і Дзяржаўнай думай Расейскай Фэдэрацыі 27 красавіка 2010 году. Ва Ўкраіне дамоўленасьці выклікалі абурэньне апазыцыі, эколягаў, мясцовых радаў і грамадзтва ў цэлым. Большасьць аналітыкаў расцанілі яе як супярэчнасьць Канстытуцыі Ўкраіны.

Умовы пагадненьняў рэдагаваць

На працягу 6 дзён пасьля падпісаньня прэса і шырокая грамадзкасьць была пазбаўленыя магчымасьці азнаёміцца ​​з афіцыйным тэкстам міжнароднай Дамовы да моманту яго ратыфікацыі[2] Вярхоўнай Радай Украіны 27 красавіка 2010 году.

У адпаведнасьці з Пагадненьнем, тэрмін знаходжаньня Чарнаморскага флёта Расейскай Фэдэрацыі падоўжаны на 25 гадоў, да 28 траўня 2042 г. з наступным аўтаматычным падаўжэньнем на наступныя пяцігадовыя пэрыяды, калі адзін з бакоў паведаміць пісьмова другому боку аб спыненьні дзеяньня Пагадненьня не пазьней, чым за адзін год да завяршэньня тэрміну дзеяньня. Аплата за знаходжаньне флёта складаецца са штогадовых плацяжоў у 100 мільёнаў даляраў ЗША ў год, пачынаючы з 2017 году, а таксама з дадатковых сродкаў, што атрымліваюцца за кошт зьніжэньня з даты ўступленьня ў сілу гэтага Пагадненьня цаны ў памеры да 100 даляраў ЗША ад усталяванай дзейным кантрактам паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпром», на кожную тысячу кубамэтраў газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Пры цане 333 даляры ЗША і вышэй за тысячу кубамэтраў газу зьніжэньне складзе 100 даляраў ЗША, пры цане ніжэй за 333 даляры ЗША зьніжэньне складзе 30 % ад такой цаны.

Ратыфікацыя рэдагаваць

22 красавіка 2010 г. сьпікеры ўкраінскага і расейскага парлямэнтаў Уладзімер Літвін і Барыс Грызлоў дамовіліся аб сынхроннай ратыфікацыі Пагадненьня 27 красавіка 2010 году[3].

Наступствы рэдагаваць

Ратыфікацыя Пагадненьня ва ўкраінскім парлямэнце стала кансалідавальным фактарам для апазыцыі[4], якая заявіла пра намер пачаць бестэрміновыя акцыі пратэсту[5]. Прадстаўнікі ўкраінскай інтэлігенцыі, у прыватнасьці, пісьменьнікі і публіцысты Валеры Шаўчук, Уладзімер Яварыўскі, Юры Андруховіч, Дзьмітры Паўлычка, Мікалай Рабчук, акадэмікі Іван Дзюба, Мікалай Жулынскі, Міраслаў Паповіч, грамадзкія дзеячы Канстанцін Марозаў, Ляўко Лук’яненка, Багдан Гарынь стварылі Народны камітэт абароны Ўкраіны для каардынацыі дзеяньняў грамадзкасьці па выразе пратэстаў супраць дзеяньняў улады[6].

27 красавіка, выказваючы незадаволенасьць дзеяньнямі кіроўнай кааліцыі, сябры дэлегацыі Ўкраіны ў Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ад апазыцыі падчас прамовы Віктара Януковіча ў ПАРЭ, пакінулі сэсійны зал ў знак пратэсту[7]. 5 траўня падчас візыту міністра замежных справаў Украіны Канстанціна Грышчанкі ў Нью-Ёрку ўкраінская дыяспара байкатавала заплянаваную сустрэчу зь міністрам, затое правяла акцыю пратэсту перад будынкам Пастаяннага прадстаўніцтва Ўкраіны пры ААН[8].

11 траўня Народны камітэт абароны Ўкраіны правёў перад будынкам парлямэнта ў Кіеве шматтысячныя акцыі пратэсту, падчас якіх людзі ў цывільным затрымалі 4 мітынгоўцаў ад ВА «Свабода»[9], а напярэдадні ДАІ не пускала ў сталіцу аўтобусы з прыхільнікамі апазыцыі[10]. У той дзень акцыі пратэсту прайшлі таксама ў Львове і Тарнопалі.

Дэнансацыі пагадненьня рэдагаваць

19 чэрвеня 2013 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны адхіліла законапраект, якім прадугледжвалася разарваць «Харкаўскае пагадненьне»: «за» прагаласавалі толькі 152 народных дэпутата Ўкраіны[11].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ ИТАР-ТАСС: Политика - Россия денонсировала соглашения с Украиной по Черноморскому флоту РФ  (рас.)
  2. ^ Закону України «Про ратифікацію Угоди між Україною та Російською Федерацією з питань перебування Чорноморського флоту Російської Федерації на території України»
  3. ^ Литвин вже домовився з Гризловим про синхронну ратифікацію договорів  (укр.)
  4. ^ Опозиція заявляє, що вона згуртувалася для боротьби з владою  (укр.)
  5. ^ Тимошенко хоче новий Майдан?  (укр.)
  6. ^ Народний комітет порятунку України має почати з патріотичного просвітництва — Лук'яненко  (укр.)
  7. ^ Члени делегації України у ПАРЄ влаштували Януковичу демарш  (укр.)
  8. ^ Українська діаспора у США показала Грищенку, яка вона зла (фото)  (укр.)
  9. ^ Затримано учасників акції протесту під Верховною Радою  (укр.)
  10. ^ Автобуси з мітингувальниками не пускають до Києва  (укр.)
  11. ^ Рада провалила денонсацію «харківських угод» — Українська правда (19.06.2013)  (укр.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць