Харвацкае таварыства лясной гаспадаркі

Харвацкае таварыства лясной гаспадаркі (па-харвацку: Hrvatsko šumarsko društvo) — некамэрцыйная арганізацыя, якая бярэ свой пачатак ад Харвацка-Славонскага сельскагаспадарчага таварыства, заснаванага ў 1841 годзе. Яно мае дачыненьне да шматлікіх дасягненьняў у галіне лясной гаспадаркі, адукацыі і навукі ў Харватыі, як то заканатворчасьць у галіне лясной гаспадаркі, заснаваньне ў 1860 годзе Каралеўскага сельскагаспадарчага і ляснога каледжу ў горадзе Крыжаўцы і публікацыю першага ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе спэцыялізаванага навуковага выданьня пра лес і лясную гаспадарку («Часопіс лясной гаспадаркі», 1877). У цяперашні час таварыства лясной гаспадаркі налічвае каля трох тысячаў чальцоў.

Харвацкае таварыства лясной гаспадаркі
Hrvatsko šumarsko društvo

Штаб-кватэра таварыства ў Загрэбе
Дата ўтварэньня 26 сьнежня 1846 (177 гадоў таму)
Тып некамэрцыйная арганізацыя
Мэта адукацыйная
Штаб-кватэра Загрэб
Дзейнічае ў рэгіёнах Харватыя
Афіцыйныя мовы харвацкая
Сайт Афіцыйны сайт

Гісторыя рэдагаваць

Таварыства бярэ свой пачатак ад Харвацка-Славонскага сельскагаспадарчага таварыства, якое было заснаванае паводле ініцыятывы шэрагу лесьнікоў ў Загрэбе ў 1841 годзе. Сэкцыя лесаводзтва ў таварыстве было створана 26 сьнежня 1846 году. Менавіта з гэтай даты прынята адлічваць тэрмін існаваньня таварыства лясной гаспадаркі. Для параўнаньня, першая асацыяцыя лясной гаспадаркі ў Цэнтральнай Эўропе была заснавана ў 1839 годзе ў Нямеччыне ў Бадэн-Вюртэмбэргу, а Асацыяцыя лясной гаспадаркі Швайцарыі была створана ў 1843 годзе.

Само таварыства лясной гаспадаркі мае дачыненьне да шматлікіх дасягненьняў у галіне лясной гаспадаркі, адукацыі і навукі ў Харватыі. Сярод іх адзначаюць і прыняцьце ў 1852 году «Закону аб лясах», і стварэньне Каралеўскага сельскагаспадарчага і ляснога каледжу, і публікацыю навуковага выданьня пра лес і лясную гаспадарку — «Часопіс лясной гаспадаркі», які ўпершыню выйшаў з друкарні 1 студзеня 1877 году і з тых часоў бесьперапынна публікуецца аж да сёньняшняга дня. Акрамя таго, Харвацкае таварыства лясной гаспадаркі займалася падрыхтоўкай і прымала ўдзел у «Будапэшцкай выставе тысячагодзьдзя» ў 1896 годзе, дзе ў Каралеўства Харватыі і Славоніі быў свой асобная выставачная зала, а лясной гаспадарцы рэгіёну і апрацоўцы драўніны быў прысьвечаны свой уласны спэцыяльны павільён.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць