Харальная сынагога (Менск)

Сынагога
Харальная сынагога
У пачатку XX стагодзьдзя
У пачатку XX стагодзьдзя
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Валадарскага
Каардынаты 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. / 53.8982333; 27.5508556Каардынаты: 53°53′53.64″ пн. ш. 27°33′03.08″ у. д. / 53.8982333° пн. ш. 27.5508556° у. д. / 53.8982333; 27.5508556
Канфэсія юдаізм
Архітэктурны стыль маўрытанскі стыль
Дата пабудовы 1906 год
Дата скасаваньня 1921
Статус перабудаваная
Харальная сынагога на мапе Беларусі
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Харальная сынагога на Вікісховішчы

Ме́нская Хара́льная сынаго́га — колішняя галоўная сынагога ў Менску, што месьцілася па адрасе вул. Серпухаўская, 7. Сёньня часткова перабудаваны будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.

Гісторыя рэдагаваць

 
Кінатэатар «Культура»

Сынагога была пабудаваная ў 1906 годзе. Будынак быў узьведзены ў маўрытанскім стылі. Сродкі на ўзьвядзеньне сынагогі выдзяліла шматлікая жыдоўская абшчына гораду подле ініцыятывы менскага лекара І. Лунца. Кампазыцыйна будынак складаўся зь дзьвюх частак: грандыёзнага парталу ля ўваходу й разьмешчанага на восі ўваходу рытуальнай залі. Уваход у будынак глядзеўся як высокая велічная арка, над якой месьцілася вялікае круглае акно — так званае, вока Аарона. У цэлым, сынагога адрозьнівалася надзвычайнай маляўнічасьцю, плястыкай і багацьцем сьвятлаколеравых адценьняў[1].

Пасьля кастрычніцкага перавароту будынак сынагогі прыватызавалі й у 1923 годзе сынагогу пераабсталявалі ў Нацыянальны габрэйскі тэатар БССР, дзе праводзіліся лекцыі, зьезды й дэманстраваліся фільмы. Пазьней тут разьмясьціўся Дом культуры сакратарыяту ЦВК імя М. В. Фрунзэ. У лістападзе 1926-га будынак быў перададзены ў карыстаньне створанай арганізацыі Белдзяржкіно. Неўзабаве тут адкрыўся кінатэатар «Культура» — адзін з самых буйных на той час у Беларусі. Глядзельная заля «Культуры», а першапачаткова харальная заля, славілася выдатнай акустыкай. Знакамітыя сьпевакі й артысты, як Уладзімер Маякоўскі, Леанід Уцёсаў, Сяргей Лемешаў ды іншыя, аддавалі перавагу выступаць падчас гастроляў менавіта тут. Пасьля Другой сусьветнай вайны будынак кінатэатру быў перабудаваны для Расейскага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага[2]. Цяпер гэта вялікая трохпавярховая пабудова, амаль прастакутная ў пляне, сымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Нутраная прастора таксама вырашаная сымэтрычна. Былы цэнтральны нэф пераабсталяваны ў глядзельную залю, бакавыя — у фае. На будынку ўсталяваныя мэмарыяльныя дошкі У. У. Маякоўскаму й у гонар VI Усебеларускага зьезду Саветаў. Будынак — помнік архітэктуры эклектыкі з пазьнейшымі зьменамі[3]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэгіянальнага значэньня[4]. Сёньня будынак займае Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Максіма Горкага.

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Здание хоральной синагоги в Минске (рас.). by.holiday.by. Праверана 3 верасьня 2014 г.
  2. ^ вул.Валадарскага - дом №05 - тэатр імя М.Горкага Менск. Гісторыя па фатаздымках. oldmensk.net. Праверана 12 жніўня 2014 г.
  3. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.
  4. ^ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Харальная сынагога (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў