Філёўская лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 15 траўня 1935 (ад 7 лістапада 1958 як асобная)
Даўжыня, км 14,9
Колькасьць станцыяў 13
Вагонаў у складзе 6 (стандартнага тыпу) і 4 (тып «Русіч»)
Завантажаныя станцыі Кіеўская
Наземныя часткі Смаленскі мэтрамост, дзялянка «Студэнцкая» — «Кунцаўская»
Электрадэпо ЦЧ-9 Філі

Філёўская лінія (па-расейску: Филёвская линия) — (з 7 лістапада 1958 па 1 жніўня 1990 гг. мела назву Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасьля Бутаўскай лініі лёгкага мэтро, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласьць — 14,9 км. Колькасьць станцыяў — 13.

Філёўская лінія на мапе гораду
Філёўская лінія
Кунцаўская (станцыя мэтро)
Кунцаўская (станцыя мэтро,)
Кунцаўская (станцыя мэтро, Вялікая Кальцавая лінія)
leer
Кунцаўская
Піянэрская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Піянэрская
Філёўскі парк (станцыя мэтро) leer leer leer
Філёўскі парк
Багратыёнаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Багратыёнаўская
Філі (станцыя мэтро) leer leer leer
Філі
Кутузаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Кутузаўская
Студэнцкая (станцыя мэтро) leer leer leer
Студэнцкая
leer Міжнародная (станцыя мэтро, Масква) leer leer
Міжнародная
leer
Выставачная (станцыя мэтро, Масква)
Дзелавы цэнтр (станцыя мэтро, Калінінская лінія)
Дзелавы цэнтр (станцыя мэтро, Вялікая кальцавая лінія)
Выставачная
leer leer leer leer
Кіеўская (станцыя мэтро, Філёўская лінія)
Кіеўская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Кіеўская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
leer
Кіеўская
Смаленская (станцыя мэтро, Філёўская лінія) leer leer leer
Смаленская
Арбацкая (станцыя мэтро, Філёўская лінія) leer leer leer
Арбацкая
Аляксандраўскі сад (станцыя мэтро)
Арбацкая (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Бібліятэка імя Леніна (станцыя мэтро)
leer
Аляксандраўскі сад

Гісторыя рэдагаваць

Дзялянка паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрну» — «Смаленская» пачала дзейнічаць у 1935 у складзе I-й чаргі пабудовы Сакольніцкае лініі Маскоўскага мэтрапалітэну. У 1937 была пабудаваная дзялянка паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», якая ўлучала ў сябе Смаленскі мэтрамост. Да 1938 году дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўлучала ў сябе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрну», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».

Падчас вайны перагон «Арбацкая» — «Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладваньня. Аднак дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская» адчыняецца 7 лістапада 1958 году разам з наземнай дзялянкай «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адчыняецца станцыя «Філі»

  • У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на захад — да станцыі «Піянэрская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
  • У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага мэтромаста на некалькі месяцаў зноў была зачыненая дзялянка «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
  • У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на дзялянцы «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» плянавалася як часовая канцавая станцыя.
  • У 1990 годзе станцыя «Калінінская» пераймяноўваецца, спачатку ў «Вазьдзьвіжанку» (па-расейску: Воздвиженка), а пасьля ў «Аляксандраўскі Сад».
  • У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаваньне да Маскоўскага міжнароднага справавога цэнтру са станцыяй «Выставачная».
  • У 2006 годзе дзялянка падаўжаецца да станцыі «Міжнародная». Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Страгіно», у студзені 2008 году, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая зьяўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэньня якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, плятформа і пераход паміж плятформамі.

Дэпо і цягнікі рэдагаваць

Дэпо, якія абслугоўваюць лінію рэдагаваць

  • «ЦЧ-3 Ізмайлава» — 1958—1962 гг.
  • «ЦЧ-9 Філі» — з 1962 г.

Колькасць вагонаў у цягніку рэдагаваць

  • 4 — 1958—1974 гг, з 2005 для вагонаў тыпу 81-740/741 «Русіч».
  • 6 — 1973.

Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі рэдагаваць

  • А/Ам, Б/Бм — 1935—1953 гг.
  • В4 — 1958—1964 гг.
  • Д — 1961—1992 гг.
  • Е — 1986—2007 гг.
  • Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 — з 1986 г.
  • «Русіч» 81-740А/741А — у 2005 — 2006 гг.
  • «Русіч» 81-740.1/741.1 — з 2005 г.

Імянныя цягнікі рэдагаваць

  • Цягнік "Паэзія ў мэтро". З 1 сьнежня 2011 году па 10 сакавіка 2012 году часова працаваў на Арбацка-Пакроўскае лініі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Філёўская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў