Фідэль Кастра

кубінскі рэвалюцыянэр і палітык

Фідэ́ль-Аляха́ндра Ка́стра-Рус (гішп. Fidel Alejandro Castro Ruz ( audio); 1926; в. Біран, прав. Гальгін, Куба — 25 лістапада 2016, Гавана, Куба) — кубінскі палітычны дзяяч, прэзыдэнт Рэспублікі Куба (з 1976 да 2008).

Фідэль Кастра
2003 г.
2003 г.
7-ы першы сакратар Камуністычнай партыі Кубы(en)
24 чэрвеня 1961 — 19 красавіка 2011
Папярэднік: Блас Рока(en)
Наступнік: Раўль Кастра
15-ы прэзыдэнт Кубы(en)
2 сьнежня 1976 — 28 лютага 2008
Папярэднік: Асвальда Дартыкос(en)
Наступнік: Раўль Кастра
16-ы прэм'ер-міністар Кубы(en)
16 лютага 1959 — 2 сьнежня 1976
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 жніўня 1926(1926-08-13)[1][2][3][…]
вёска Біран(en), Маярыйская(en) акруга, правінцыя Гальгін, Куба
Памёр: 25 лістапада 2016(2016-11-25)[1][2][4][…] (90 гадоў)
Партыя: Камуністычная партыя Кубы(en)
Сужэнец: Мірта Дыяс-Баларт(en) (1948—1955), Даля Сота-дэль-Валье (з 1980 г.)
Дзеці: 7 сыноў: Фідэль, Антоніё, Аляхандра, Алексіс, Аляксандр, Анхель і Хорхе (байструк); 2 пазашлюбныя дочкі: Аліна(en) і Францішка
Бацька: Анхель Кастра і Аргіз[d]
Маці: Ліна Рус
Адукацыя: Бэтлеемскі каледж(en) Гаваны
Узнагароды:

Пачаў сваю палітычную кар’еру падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Гаваны, неўзабаве зрабіўшыся вядомым палітыкам на Кубе. Падтрымаў нацыяналістычную крытыку прэзыдэнта Фульхэнсіё Батысты, у тым ліку за пашырэньне амэрыканскага палітычнага і фінансавага ўплыву на Кубе. Займеў гарачую, але нязначную падтрымку, прыцягнуўшы да сябе ўвагу ўладаў. У 1953 годзе пасьля няўдалай спробы нападу на казармы Манкада(es) быў затрыманы, дапытаны, зьняволены, пазьней вызвалены. Пасьля гэтага пераехаў у Мэксыку для падрыхтоўкі ўварваньня ў Кубу з мэтай зьвяржэньня ўраду Батысты.

У выніку Кубінскай рэвалюцыі 1959 году праамэрыканскі дыктатар Фульхэнсіё Батыста быў скінуты, а Фідэль Кастра стаў прэм’ер-міністрам Кубы (1959—1976). У 1965 годзе стаў першым сакратаром Камуністычнай партыі Кубы і ачоліў трансфармацыю Кубы ў аднапартыйную сацыялістычную рэспубліку. У 1976 стаў прэзыдэнтам Дзяржаўнае рады(es), а таксама Рады міністраў Кубы(es). Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Кубы(es).

31 ліпеня 2006 году, пасьля інтэстынальнай хірургіі, Фідэль перадаў свае паўнамоцтвы першаму віцэ-прэзыдэнту, свайму малодшаму брату Раулю Кастра, які ў цяперашні час займае пасады другога сакратара Камуністычнай партыі, прэзыдэнта Дзяржаўнае рады і Рады міністраў.

49-гадовае кіраваньне Фідэля цягнулася найдаўжэй за ўсіх іншых неманархічных лідэраў у гісторыі, застаючыся адной з найбольш супярэчлівых у гісторыі Лацінскае Амэрыкі. Колькасьць ахвяраў ягонага рэжыму ацэньваецца некаторымі дасьледнікамі ў межах ад 73 000 да болей за 119 000 чалавек.

Асабістае жыцьцё рэдагаваць

У першым шлюбе меў сына. У другім — 5 сыноў. Праз бязладныя плоцевыя сувязі ў часе абодвух шлюбаў займеў прынамсі тры байструкі ад трох іншых жанчынаў, якім прыдбаў асобнае жытло.

Маёмасьць рэдагаваць

Пасьля пасылкі ў лістападзе 1975 г. звыш 25 тыс. вайскоўцаў на грамадзянскую вайну ў Анголу (Кубінскае ўварваньне ў Анголу(en)) стаў атрымліваць адтуль цыгарныя скрыні з брыльянтамі, якія прадаваў толькі аднаму пасярэдніку. Атрыманыя грошы пераводзіў на замежныя рахункі. У выніку ў 2006 г. амэрыканскі часопіс «Forbes» улучыў яго ў сьпіс 10 найбагацейшых людзей сьвету[5].

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Фідэль Кастрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў