Фэхэрвар Сэкешфэхэрвар

вугорскі футбольны клюб

«Фэхэрвар» (па-вугорску: MOL Vidi) — вугорскі футбольны клюб з гораду Сэкешфэхэрвару. Заснаваны ў 1941 годзе. Трохразовы чэмпіён Вугоршчыны (2011, 2015, 2018), двухразовы ўладальнік Кубка Вугоршчыны (2006, 2019), Кубку вугорскай лігі (2012) і ўладальнік Супэркубку Вугоршчыны (2011, 2012). «Фэхэрвар» найбольш вядомы ў эўрапейскім футболе дзякуючы выхаду ў фінал Кубка УЭФА 1985 году, калі каманду ўзначальваў Фэрэнц Ковач[1]. Зусім нядаўна каманда ўдзельнічала ў групавым этапе Лігі Эўропы УЭФА ў сэзонах 2012—2013 і 2018–2019 гадоў.

Фэхэрвар
Заснаваны 1941
Горад Сэкешфэхэрвар, Вугоршчына
Стадыён Шоштаі
Умяшчальнасьць: 14 300
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Нацыянальны чэмпіянат
 · 2022—2023 10 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Традыцыйнымі колерамі клюбу ёсьць сіні і чырвоны. З 1967 году «Фэхэрвар» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Шоштаі». Падчас рэканструкцыі стадыёну ў пэрыяд з 2016 па 2018 гады клюб праводзіў свае хатнія матчы ў на стадыёне «Панча Арэна» ў Фэлькуце.

Гісторыя рэдагаваць

Клюб быў закладзены ў 1941 годзе пры вайсковым прамысловым заводзе. У першыя гады колеры клюбу абаранялі працаўнікі гэтага заводу. Каманда брала ўдзел у чэмпіянаце мэд’е Фэер у сэзоне 1942—1943 гадоў і неўзабаве здабыла ў ім перамогу. У 1948 годзе было пастаноўлена, што клюб будзе разьдзелены на тры асобныя каманды. Першая зь іх далучылася да трэцяга дывізіёну чэмпіянату Вугоршчыны, астатнія дзьве засталіся ў рэгіянальных лігах, пры гэтым адна зь іх заявілася ў чэмпіянат мэд’е Фэеру, а іншая — у той жа чэмпіянат, але ягоны другі дывізіён. Гэты мусіла палепшыць вынікі. У 1950 годзе працаўнікі клюбу, жадаючы палепшыць вынікі вырашылі стварыць уласную каманду. Урэшце, 3 студзеня 1956 году было пастаноўлена, што ўсе каманды мусілі аб’яднацца ў адзін.

Першая мажлівасьць згуляць у найвышэйшай лізе Вугоршчыны выпала толькі празь некалькі гадоў. У сэзоне 1961—1962 гадоў каманда заняла трэцяе месца і ледзь не кваліфікавалася ў першы дывізіён. Толькі ў 1967 годзе клюб, ужо вядомы як «Вашаш», здолеў прабіцца да Нацыянальнага дывізіёну. 22 студзеня 1968 году клюб атрымаў новую назву «Відэатон» у выніку спонсарскага пагадненьня з вытворцам электрычных тавараў кампаніяй Videoton. Першы сезон у найвышэйшым дывізіёне быў ня вельмі пасьпяховым. Каманда выгуляла толькі ў 9 гульнях, атрымаўшы пры гэтым 18 паразаў. Фініш на 15 месцы вымагаў ад клюбу перайсьці ў дывізіён ніжэй. Не зважаючы на такі вынік, «Відэатон» здабыў перамогу ў другім дывізіёне, адразу вярнуўшыся да элітнага дывізіёну. У наступныя пяць гадоў каманда паляпшала свае вынікі, а ў сэзоне 1975—1976 гадоў скончыла чэмпіянат на другім радку. У 1982 годзе клюб дасягнуў фіналу Кубка Вугоршчыны, але саступіў «Уйпэшту» зь лікам 2:0. Пасьля некалькіх зьменаў найменьняў у 1990-х і 2000-х гадах назва «Відэатон» захоўвалася за клюбам да 2018 году.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3   Аб Каспэр Лярсэн 1993
4   Аб Чаба Шпандлер 1996
5   Аб Атыла Фіёла (капітан) 1990
7   Нап Сабальч Шэн 2000
9   Нап Марцэл Бэркі 2004
13   ПА Жолт Калмар 1995
14   ПА Аран Чонгваі 2000
15   Нап Нікаляс Стэфанэльлі 1994
16   Аб Марыё Шымут 2003
18   ПА Давід Шыгер 1990
19   Нап Патрык Ковач 2007
20   ПА Тобіяс Крыстэнсэн 2000
21   ПА Рубэн Пінту 1992
22   Бр Балаж Тот (ар. Ак. Пушкаша) 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24   Нап Жомбар Мэніхарт 2004
31   Аб Нікала Серафімаў 1999
33   Аб Барнабаш Бэшэ 1994
42   Бр Эміл Роцкаў 1995
44   Аб Бэнцэ Гергеньі 1998
51   Бр Роланд Гергей 2005
65   Аб Сылвэстэр Ханд’я 1994
68   Нап Нэйц Градышар 2002
70   Нап Мамуду Карамако (ар. Капэнгаген) 1999
71   Нап Тамаш Тот 2004
75   Бр Даніел Вэсэлінаў 2001
77   ПА Мацяш Катана 1999
99   ПА Мілан Пэтэ 2005

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць