Фэрнан Брадэль

францускі гісторык

Фэрнан Брадэль (па-француску: Fernand Braudel; 24 жніўня 1902 — 27 лістапада 1985) — францускі гісторык, прадстаўнік другой генэрацыі школы «Аналаў».

Фэрнан Брадэль
па-француску: Fernand Braudel
Дата нараджэньня 24 жніўня 1902(1902-08-24)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 27 лістапада 1985(1985-11-27)[2][3][5][…] (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковы кіраўнік Georges Pagès[d]
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

З 1948 году Брадэль кіраваў францускім Цэнтрам гістарычных дасьледваньняў, з 1949 году — прафэсар Калеж дэ Франс, з 1956 — кіраваў 6-й сэкцыяй («Эканамічныя і сацыяльныя навукі») у Практычнай школе вышэйшых дасьледваньняў (Ecole pratique des hautes études). Пэўны час быў рэдактарам часопіса «Аналы».

Зьдзейсьніў рэвалюцыю ў гістарычнай навуцы сваёй прапановай улічваць эканамічныя і геаграфічныя фактары пры аналізе гістарычнага працэсу. Заклаў падмурак сьветава-сыстэмнага падыходу, займаўся дасканалым вывучэньнем гістарычнага фэномэну ў сацыяльных навуках.

Адной з самых значных працаў Брадэля лічыцца ягоны трохтомнік «Матэрыяльная цывілізацыя, эканоміка і капіталізм, XV—XVIII стст.», які выйшаў у 1979 годзе. Гэта шырокамаштабнае дасьледваньне даіндустрыяльнага сьвету. У дробных дэталях праца паказвала функцыянаваньне эканомікі эўрапейскіх краінаў ў дадзены гістарычны пэрыяд. Асабліва ў ім характарызуецца разьвіцьцё гандлю і грашовага звароту, шмат увагі ахвяравана ўплыву геаграфічнага асяродзьдзяна на сацыяльныя працэсы.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • La Méditerranée et le Monde Méditerranéen a l'époque de Philippe II, 1949
  • Ecrits sur l’Histoire, 1969
  • Civilisation matérielle, économie et capitalisme, XVe-XVIIIe siecle, 1979 (Матеріальна цивілізація, економіка і капіталізм XV—XVIII століття, -К.,"Основи", 1997, т.1-3.)
  • La Dynamique du Capitalisme, 1985
  • L’Identité de la France, 1986 (Что такое Франция? -М.: Издательство имени Сабашниковых, 1995, т.1-3)
  • Grammaire des civilisations, 1987
  • Le Modèle Italien, 1989

Крыніцы рэдагаваць