Фрыдрых III Саксонскі

курфюрст Саксоніі

Фры́дрых III Му́дры (па-нямецку: Friedrich der Weise; 17 студзеня 1463, палац Гартэнфэльс у Торгаў, Сьвятая Рымская імпэрыя5 траўня 1525, Лёхаў, Сьвятая Рымская імпэрыя) — курфюрст Саксоніі з 26 жніўня 1486 году па сваю сьмерць. Фрыдрых ёсьць сынам курфюрста Эрнста, спадчыннікам якога й стаў у 1486 годзе пасьля ягонай сьмерці. Астатнімі ўладаньнямі кіраваў разам са сваім братам Ёганам Цьвёрдым. Дзякуючы прыбытку ад рудных і срэбранных руднікоў у саксонскіх шахтах, а таксама маючы долю ў эмісійнага прыбытку манэтных двароў Фрайбэрга, Ляйпцыга, Бухгольца й Шнээбэрга меў фінансавую незалежнасьць.

Фрыдрых III
Курфюрст Саксоніі
Партрэт Фрыдрыха III працы Альбрэхта Дурэра, каля 1500
 Курфюрст Саксоніі
Папярэднік Эрнст
Наступнік Ёган Цьвёрды
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 студзеня 1463, Торгаў
Памёр 5 траўня 1525, Лёхаў
Пахаваны Сабор усіх сьвятых, Вітэнбэрг
Дынастыя Вэтыны
Бацька Эрнст
Маці Лізавета Баварская
Узнагароды

Біяграфія рэдагаваць

Дзякуючы добраму выхаваньню, рупліваму чытаньню й зносінам з навукоўцамі, адрозьніваўся рэдкімі ведамі твораў старажытных пісьменьнікаў. Карыстаўся вялікай павагай імпэратара Максіміляна I і ва ўсіх імпэрскіх князёў. У імпэрскіх справах ён прыняў бок той партыі, якая на чале з курфюрстам Бэртольдам Майнцкім патрабавала рэформы дзяржаўных установаў, і старшыняваў у заснаваным у 1500 годзе па прапанове гэтай партыі імпэрскай управе (ням. Reichsregiment).

У 1502 годзе ён заснаваў Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт, аб разьвіцьці якога шмат клапаціўся. З гэтага ўнівэрсытэту, у якім адзін час прафэсарамі былі Мартын Лютэр і Філіп Мэлянхтон, разьлілася потым па ўсёй Нямеччыне хваля Рэфармацыі. Фрыдрых стаў магутным абаронцам Лютэра[3] й пасьля ягонага асуджэньня на Вормскім сойме даў яму прытулак у Вартбургу.

У 1519 годзе пасьля сьмерці імпэратара Максіміляна курфюрсты прапанавалі Фрыдрыху імпэратарскую карону, але, адчуваючы сябе недастаткова моцным для гэтага, ён адхіліў іхны выбар і спрыяў абраньню ўнука Максіміляна, Карла Гішпанскага, які адплаціў яму потым няўдзячнасьцю.

Не прызнаючы сябе адкрыта прыхільнікам вучэньня Лютэра, Фрыдрых бесьперашкодна дапушчаў ягонае распаўсюджваньне ў сваёй краіне. Памёр Фрыдрых падчас Сялянскай вайны Томаса Мюнстэра. Ён ня быў жанаты, таму ягоным спадчыньнікам быў брат, Ёган Цьвёрды. Ягоная статуя ўваходзіць у склад помніка Лютэру, узьведзенага ў Вормсе.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Schäfer J. Friedrich der Weise // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
  2. ^ а б в г Frederic III de Saxònia // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ The Magisterial Reformation. Reformation Happens  (анг.)

Літаратура рэдагаваць

  • Tutzschmann «Friedrich der Weise».
  • G. Spalatin, «Friedrichs des Weisen Leben und Zeitgeschichte».
  • Kolde, «Friedrich der Weise und die Anfänge der Reformation».

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Фрыдрых III Саксонскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў