Франці́шак Ляхо́цкі (па-польску: Franciszek Lachocki; 1899, Пружаны, Расейская імпэрыя — 13 верасьня 1988, Пэнсыльванія, ЗША) — польскі паэт-эмігрант беларускага паходжаньня.

Францішак Ляхоцкі
Franciszek Lachocki
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1899
Расейская імпэрыя Расейская імпэрыя Пружана
Памёр 13 верасьня 1988
ЗША ЗША Пэнсыльванія
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Нарадзіўся ў Пружане ў сям’і мясцовага шляхціца Міхаіла. Унук Ксавэрыя Ляхоцкага, маршалка пружанскай шляхты напрыканцы XIX стагодзьдзя. Дзяцінства правёў у маёнтку сям’і ў вёсцы Росахі. У 1915 сям’я эвакуяваная ў глыб Расеі.

Па вяртаньні ў Пружану жыў на вуліцы Замкавай, працаваў школьным інспэктарам, пасьля ў фінаддзеле.

Арыштаваны 24 сакавіка 1940 з прыходам у Заходнюю Беларусь Саветаў. 21 жніўня асуджаны на 8 рокаў у папраўча-працоўным лягеры ва Ўхце, а ягоная сям’я дэпартаваная ў Казахстан. 8 верасьня 1941 амніставаны і разам з сынамі далучыўся да фармаванай Арміі генэрала Андэрса. У 1942 разам з арміяй пакінуў СССР, ваяваў у I корпусе ў Шатляндыі.

Па вайне асеў у Вялікабрытаніі, дзе скончыў курсы садаводзтва і агародніцтва, працаваў па спэцыяльнасьці. З 1950 — у ЗША, места Блюмфілд. Некаторы час вёў ліставаньне з настаўніцай з Пружанаў Варварай Шпакоўскай.

Памёр 13 верасьня 1988 року. Пахаваны ў Дойлзтаўне(en) (Пэнсыльванія). Рэабілітаваны 12 ліпеня 1989 року[1].

Творчасьць рэдагаваць

Паэтычныя зборнікі «Ластаўчыны гнёзды» (1970), «Дом зь лістоўніцы» (1971), «На бярозавай кары» (1980), «За карункавыя вечары» (1984), «Над Мухаўцам» і «Палесьсе» (1987), у якіх апяваў роднае Палесьсе.

Апавяданьне «Споведзь».

Па сьмерці Францішка Ляхоцкага ягоныя кнігі перадаў польскаму аддзелу бібліятэкі ў Нью-Брытэне (Канэктыкут, ЗША) Ян Вуйцік[2].

Пераклады на беларускую мову рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ «Не губляйце майго прозвішча…» Брестская область. Новости Беларуси (25 кастрычніка 2010). Праверана 28 лістапада 2011 г.
  2. ^ Stanisława Mocek. Forum czytelników // Echa Polesia. — 2009. — № 4 (24). — С. 64.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць