Форынт

валюта Вугоршчыны

Фо́рынт (па-вугорску: forint) — афіцыйная валюта Вугоршчыны. Код ISO 4217 — HUF. Назва форынт пайшла ад назвы гораду Флярэнцыя, дзе ў ХІІІ стагодзьдзі чаканілася залатая манэта, якая называлася «fiorino d’oro». Гэта манэта пачала ўжывацца на тэрыторыі Вугоршчыны таксама ў ХІІІ стагодзьдзі. З 1868 да 1892 году форынт ужываўся як вугорскі эквівалент аўстрыйскага гульдэна (у рамках аўстра-вугорскай манархіі) і дзяліўся на 100 крэйцараў. У 1892 годзе форынт быў заменены на вугорскую крону (яна дзялілася на 100 філераў), у 1926 годзе крона была заменена на пэнгё.

Форынт
Банкнота вартасьцю 10 000 форынтаў
Банкнота вартасьцю 10 000 форынтаў
Краіна Вугоршчына
Падзел філер
Код ISO-4217 HUF
Скарачэньне Ft
Сымбаль Ft і Ft
Цэнтральны банк Вугорскі нацыянальны банк
Увядзеньне ва ўжытак 1 жніўня 1946
Папярэдняя валюта Hungarian pengő[d] і Hungarian adópengő[d]
Абменны курс:
(Даляр ЗША (30.10.2008))
192.343
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Форынт быў зноў уведзены ў абарачэньне 1 жніўня 1947 году, пасьля гіпэрінфляцыі 1945—1946 гадоў. Курс абмену пэнгё на форынт складаў 4 * 1029 : 1. Гістарычна форынт дзеліцца на 100 філераў, але з 1999 году філеры былі выведзены з абарачэньня ў выніку інфляцыі. 1 сакавіка 2008 году дадаткова былі выведзены з абарачэньня манэты вартасьцю 1 і 2 форынты.

У нашы дні ўжываюцца манэты вартасьцю 5, 10, 20, 50, 100 форынтаў і банкноты вартасьцю 200, 500, 1000, 2000, 5000, 10 000 і 20 000 форынтаў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Форынтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў