Флорыда Пантэрз (па-ангельску: Florida Panthers) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Санрайз, штат Флорыда, ЗША. «Пантэрз» запачаткавалі свае выступы ў НХЛ з сэзону 1993—1994 гадоў. У першы ж сэзон яны ўсталявалі рэкорд паводле найбольшай колькасьці здабытых пунктаў сярод камандаў-навакоў. Гэты рэкорд быў перасягнуты «Вэгас Голдэн Найтс» у сэзоне 2017—2018 гадоў.

Флорыда Пантэрз
Дывізіён Атлянтычны
Канфэрэнцыя Усходняя
Краіна ЗША
Горад Санрайз, Флорыда
Заснаваны 1993
Стадыён BankAtlantic Center (19 250)
Колеры чырвоны, сіні, залаты і белы
                   
Гісторыя Флорыда Пантэрз (1993 — цяпер)
Афіцыйны сайт panthers.nhl.com (анг.)

Гісторыя рэдагаваць

10 сьнежня 1992 году ўладальнік сеткі крамаў Blockbuster Ўэйн Гайзэнга атрымаў права стварыць клюб НХЛ у Маямі[1]. У той жа дзень такое ж права, але на каманду ў Анагайме, атрымала кампанія Walt Disney. На той час Гайзэнга ўжо валодаў спартовымі клюбамі, гэтак у ягонай уласнасьці быў бэйсбольны клюб «[[Маямі Марлінз|Флорыда Марлінз» ды доля ў клюбе амэрыканскага футболу «Маямі Долфінз». З стварэньнем хакейнага клюбу Гайзэнга мусіў сплаціць успутны ўнёсак у памеры 50 мільёнаў даляраў. Гайзэнга абвесьціў, што каманда будзе гуляць на Маямі-Арэне, падзяляючы будынак з «Маямі Гіт» Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, пакуль ня будзе пабудаваная новая арэна[2].

 
Гулец «Флорыды Пантэрз» Крыс Ален.

20 красавіка 1993 году на адмысловай канфэрэцыі была агалошаная назва каманды «Флорыда Пантэрз», а дырэктарам клюбу быў прызначаны колішні генэральны мэнэджар «Нью-Ёрк Айлэндэрз» Біл Торы. Назва клюбу адсылае да зьнікальнага віду каціных флорыдзкай пумы, арэал якой ахоплівае флорыдзкі рэгіён Эвэрглэйд[3]. Пасьля таго, як былі зробленыя лягатыпы і форма, кіраўніцтва клюбу 15 чэрвеня агалосіла аб спансаваньні ахоўных запаведнікаў, дзе жыве згаданая пума[4].

Новая франшыза далучылася да НХЛ у сэзоне 1993—1994 гадоў поруч з клюбам «Майці Дакс оф Анагайм». Дзеля фармаваньня складоў клюбаў быў зладжаны адмысловы драфт пашырэньня, які праходзіў у Квэбэку[5]. Сярод зорак навастворанай каманды вылучаліся колішні брамнік «Нью-Ёрк Рэйнджарз» Джон Ванбісбрук, малады Роб Нідэрмаер і бамбардзір Скот Мэланбі, які ва ўступным сэзоне закінуў 30 шайбаў[6]. Свой першы матч, які ладзіўся на коўзанцы «Чыкага Блэкгокс», флорыдцы згулялі ўнічыю зь лікам 4:4. Першую перамогу каманда здабыла ў матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг». Той матч ладзіўся на бэйсбольнай арэне Тандэрдом, а матч наведалі 27 227 гледачоў. Пачатковы сэзон «пантэраў» быў самым пасьпяховым сярод навакоў усіх часоў на той момант, але гэтага ўсё адно не хапіла дзедя прасоўваньня ў плэй-оф Кубка Стэнлі[7]. Такі вынік быў зьвязаны з абарончым стылем гульні каманды, які, аднак, шырока крытыкаваўся[8].

Склад рэдагаваць

Паводле стану на 4 лютага 2024 году

Брамнікі
41   Энтані Столарз 20.01.1994 72   Сяргей Баброўскі 20.09.1988
Абаронцы
5   Ааран Экблад 07.02.1996 7   Дзьмітры Кулікоў 29.10.1990
28   Джош Магура 05.05.1998 42   Густаў Форсьлінг 12.06.1996
62   Брэндан Мантур 11.04.1994 77   Ніка Мікала 27.04.1996
91   Олівэр Экман-Лярсан 17.07.1991
Нападнікі
9   Сэм Бэнэт 20.06.1996 12   Джона Гаджавіч 12.10.1998
13   Сэм Райнгарт 06.11.1995 15   Антон Лундэл 03.10.2001
16   Аляксандар Баркоў 02.09.1995 17   Эван Радрыгес 28.07.1993
18   Стывэн Лорэнц 13.04.1996 19   Мэт’ю Ткачак 11.12.1997
21   Нік Казынз 20.07.1993 23   Картэр Вэргейгі 14.08.1995
27   Ээту Луостарынэн 02.09.1998 67   Ўільям Локўуд 20.06.1998
82   Кевін Стэнлюнд 20.09.1996 94   Раян Ломбэрг 09.12.1994

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Richards, George (28.09.2013). «Florida Panthers new owner Vincent Viola: 'We will win here'». The Miami Herald.
  2. ^ LaPointe, Joe (11.12.1992). «NHL to add teams in Miami, Anaheim Huizenga, Disney high-profile owners». The Baltimore Sun.
  3. ^ Joseph, Dave (20.04.1993). [https://web.archive.org/web/20130704010522/http://articles.sun-sentinel.com/1993-04-20/sports/9302070080_1_stanley-cup-nhl-bob-clarke «They’re Panthers, Torrey Is President Nhl Expansion Team’s New Boss Shaped Isles». Sun-Sentinel.
  4. ^ Joseph, Dave (15.06.1993). «Panthers Unveil Uniforms, Logo». Orlando Sentinel.
  5. ^ Montville, Leigh (10.06.1996). «Rat Pack». Sports Illustrated.
  6. ^ «A Goal in Sight». CNN.
  7. ^ «Panthers To Play Nine Exhibition Games». Sun-Sentinel.
  8. ^ «Cut The Trap? Neilson Isn’t Staying in Neutral Zone». Sun-Sentinel.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць