Фанограф

прылада мэханічнага запісу і ўзнаўленьня гуку

Фанограф (грэц. φωνή + γράφω — гук + пісаць) — прылада мэханічнага запісу і ўзнаўленьня гуку.

Васкавы фанограф, выпушчаны ў 1899 годзе (2005 год)

У час гуказапісу зьвязаная з мэмбранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага воскам або фольгай, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленьні запісу іголка рухаецца па канаўцы з вымушанымі ваганьнямі, а зьвязаная зь ёй мэмбрана ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х гадоў выкарыстоўваўся для запісу народных музычных твораў. Правобраз грамафона і патэфона[1].

21 лістапада 1877 году амэрыканскі вынаходнік Томас Эдысан стварыў першы фанограф, на які запісаў словы песьні «У Мэры быў баранчык»[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Фанограф // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 317. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
  2. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 21 лістапада 2013. — № 219 (27584). — С. 12. — ISSN 1990-763x.