У вайны не жаночае аблічча

кніга Сьвятланы Алексіевіч

«У вайны́ не жано́чае аблі́чча» (па-расейску: У войны не женское лицо) — дакумэнтальна-нарысавая кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. У гэтай кнізе сабраныя аповяды жанчын, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Назва кнігі — першыя радкі з раману беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Вайна пад дахамі» (1960)[2]. Зьяўляецца першай часткай мастацка-дакумэнтальнае нізкі «Галасы ўтопіі».

У вайны не жаночае аблічча
рас. У войны не женское лицо
Жанр: Аповесьць
Аўтар: Сьвятлана Алексіевіч
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1983
Публікацыя: 1984
Асобнае выданьне: 1985
Выдавецтва: Мастацкая літаратура
Сэрыя: Галасы Ўтопіі
Колькасьць старонак: 270
Пераклад на беларускую: 1991
Перакладчык: Мікола Гіль[1]
Носьбіт: Папера
Наступны твор: «Апошнія сьведкі»
ISBN: 5-340-00629-8

Публікацыя рэдагаваць

Кніга напісаная ў 1983 годзе, упершыню апублікаваная ў часопісе «Октябрь» (бел. «Кастрычнік») на пачатку 1984 року, яшчэ колькі разьдзелаў выйшлі ў тым жа годзе ў часопісе «Нёман». Частка ўспамінаў была выкрэсьленая цэнзарамі (якія вінавацілі аўтарку ў пацыфізме, натуралізьме і разьвянчаньні гераічнага аблічча савецкай жанчыны) ці самой Сьвятланай Алексіевіч[3][4]; у пазьнейшых выданьнях шмат якія з гэтых выразак узноўленыя[4]. У 1985 годзе адразу ў некалькіх выдавецтвах выйшла асобная кніга, у першым менскім выданьні яна атрымала назву «У войны — не женское лицо…»[5]. Агульны наклад да канца 1980-х дасягнуў 2 млн асобнікаў[6]. Перакладзеная на мноства моваў сьвету.

Прэміі рэдагаваць

За кнігу «У вайны не жаночае аблічча» аўтарка ўганараваная шэрагам прэміяў:

У культуры рэдагаваць

Фільмы рэдагаваць

Асноўны артыкул: У вайны не жаночае аблічча (тэлесэрыял)

Выданьню кнігі папярэднічала стварэньне сэрыі сямі дакумэнтальных тэлефільмаў пад агульнай назвай «У вайны не жаночае аблічча», сфільмаваных паводле сцэнару Сьвятланы Алексіевіч рэжысэрам Віктарам Дашуком у 1981—1984 роках на студыі «Летапіс» «Беларусьфільму». В. Н. Дашук за нізкі дакумэнтальных фільмаў «Я з вогненнай вёскі» і «У вайны не жаночае аблічча» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1985 року. Цыкль таксама адзначаны «Срэбным галубом» на міжнародным кінафэстывалі ў Ляйпцыгу[11].

Пастановы рэдагаваць

Паводле матываў кнігі было пастаўлена мноства спэктакляў, у тым ліку — па напісанай Сьвятланай Алексіевіч п’есе[12]:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Алексіевіч, С. У вайны не жаночае аблічча / перакл. з рас. Мікола Гіль. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 270 с. — 23 600 ас. — ISBN 5-340-00629-8
  2. ^ Сивакова Н. А. Функции заглавий в повествовательной структуре документальных произведений С. Алексиевич // Известия Гомельского гос. ун-та им. Ф. Скорины. — 2011. — 2(65). — С. 179—181:
    «Заглавие первой книги „У войны — не женское лицо…“ — цитата из романа А. Адамовича „Война под крышами“: „У войны не женское лицо. Но ничто на этой войне не запомнилось больше, резче, страшнее и прекраснее, чем лица наших матерей“. Автор ставит в конце многоточие как знак незавершенности — цитата должна быть осмыслена полностью — и вводит в структуру предложения тире, усиливающее отрицание (не женское)».
  3. ^ Биография С. Алексиевич.
  4. ^ а б У войны не женское лицо, стр. 14-20
  5. ^ Алексиевич, Светлана Александровна У войны — не женское лицо…. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. — 317 с.
  6. ^ Светлана Алексиевич получила Нобелевскую премию по литературе — первую в истории Беларуси
  7. ^ а б в г Сергей Чупринин: Русская литература сегодня: Зарубежье. М.: Время, 2008 г. ISBN 978-5-9691-0292-7
  8. ^ Białoruska pisarka zdobyła nagrodę Angelusa. PolskieRadio.pl.
  9. ^ Nagroda im. Ryszarda Kapuścińskiego. www.press.pl.
  10. ^ https://www.nobelprize.org/prizes/literature/2015/summary/
  11. ^ Алексіевіч Святлана // Беларускія пісьменнікі (1917—1990). Даведнік.
  12. ^ М. Г. Зайонц Светлана Алексиевич. Так посмотреть, чтобы увидеть все, как оно есть… // Театр Анатолия Эфроса. — М.: Артист. Режиссер. Театр, 2000. — С. 142-147. — ISBN 5-87334-041-2
  13. ^ а б Svetlana Alexievich — Светлана Алексиевич. Персональная страница. Театрю
  14. ^ а б А. Ю. Соколова, А. В. Балукова, Анатолий Высторобец Фильмы-спектакли: аннотированный каталог. — Гостелерадиофонд, 2002.
  15. ^ http://molod-theatre.ru/u-voynyi-ne-zhenskoe-litso/
  16. ^ Роли 80-х-2000-х годов :: Биография :: сайт актрисы Элины Быстрицкой
  17. ^ Wraca baba z wojny i mówi… (пол.). Newsweek.pl.
  18. ^ Подруги