Усе́валад Ро́дзевіч (11 верасьня 1916, Піншчына17 ліпеня 1998, Сыднэй, Аўстралія) — беларускі грамадзкі дзеяч, лейтэнант БКА.

Усевалад Родзевіч
Дата нараджэньня 11 верасьня 1916(1916-09-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 ліпеня 1998(1998-07-17) (81 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Усевалад Родзевіч нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага сьвятара. Вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску, пазьней — у Гандлёвай акадэміі ў Львове. Мабілізаваны ў польскае войска ў 1939 годзе, трапіў у нямецкі палон. Па вызваленьні з палону з падачы Гестапа трапіў у канцэнтрацыйны лягер ў Трыры. Адтуль здолеў вярнуцца ў Беларусь і стаў ад’ютантам Прэзыдэнта БЦР Радаслава Астроўскага, лейтэнантам БКА. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.

Па вайне некаторы час жыў у Мюнхэне, а з 1949 году разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію, дзе пасяліўся ў Сыднэі. Быў сябром Беларускага аб’яднаньня ў Аўстраліі. Пазьней удзельнічаў у нацыянальных дзеях, ладжаных Беларускім культурна-грамадзкім клюбам. Меў намер напісаць успаміны, але не пасьпеў.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць