Урдамін

мястэчка ў Летуве

Урдамін, Рудаміна[1] (лет. Rudamina) — мястэчка ў Летуве, каля возера Пасернікаў. Уваходзіць у склад Лазьдзейскага староства Лазьдзейскага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2011 год — 256 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Лазьдзеі.

Урдамін
лац. Urdamin
лет. Rudamina
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Урдаміна


Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Насельніцтва: 197 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°17′17.9″ пн. ш. 23°27′6.1″ у. д. / 54.288306° пн. ш. 23.451694° у. д. / 54.288306; 23.451694Каардынаты: 54°17′17.9″ пн. ш. 23°27′6.1″ у. д. / 54.288306° пн. ш. 23.451694° у. д. / 54.288306; 23.451694
Урдамін на мапе Летувы
Урдамін
Урдамін
Урдамін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Урдамін — мястэчка гістарычнай Троччыны. Да нашага часу тут захаваліся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і палацава-паркавы комплекс Сухарэўскіх, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Назва рэдагаваць

Мяркуецца, што пачатковай формай назвы была Рудаміна, якую зьвязваюць з словам «руда» і вытворным прыметнікам «руды».

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Упершыню Ўрдамін упамінаецца ў XVI ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх ува Ўрдаміне збудавалі касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Урдамін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Кальварыйскім павеце. На 1827 год у мястэчку было 26 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ўрдамін занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Ўрдамін апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва рэдагаваць

Дэмаграфія рэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 245 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 256 чал.

Турыстычная інфармацыя рэдагаваць

Славутасьці рэдагаваць

  • Гарадзішча
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
  • Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)

Галерэя рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 87.
  2. ^ Chlebowski B. Urdomin // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 817.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць