Упсала (лэн)

лэн у Швэцыі

Упса́ла (па-швэдзку: Uppsala län) — лэн, разьмешчаны на балтыйскім узьбярэжжы Швэцыі ў ляндскапе Ўплянд (за выключэньнем невялічкага востраву Ёрсён, які знаходзіцца ў Естрыкляндзе). Мяжуе з лэнамі Стакгольм, Сёдэрманлянд, Вэстманлянд і Еўлеборг, а таксама мае невялічкі адрэзак мяжы зь Фінляндыяй (на востраве Мэркет у Стакгольмскіх шхэрах). Адміністрацыйны цэнтар — Упсала.

Упсала
па-швэдзку: Uppsala län
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Упсала
Дата ўтварэньня 1714
Ляндсгёўдынг Стэфан Атэфаль
Насельніцтва (2023)
404 589 (5-е месца)
Шчыльнасьць 44,8 чал./км²
Плошча 8 209 км² (15-е месца)
Шырата Паўночная 59°51’30
Даўгата Усходняя 17°39’0
Лэн Упсала на мапе Швэцыі
Упсала на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-C
Код аўтам. нумароў C
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія рэдагаваць

 
Камуны лэну Ўпсала

Лэн Упсала разьмешчаны на ўсходзе сярэдняй Швэцыі і падзяляецца на 8 камунаў. Мае выйсьце да возера Мэлярэн і Балтыйскага мора. Насельніцтва лэну складае 404 589 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя гарады рэдагаваць

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ўпсала зьяўляюцца Ўпсала (166 698 чал.), Энчэпінг (25 071 чал.), Больста (15 436 чал.).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Упсала (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў