Уніён Бэрлін

нямецкі футбольны клюб

«Уніён» (па-нямецку: Union) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліна. Заснаваны ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія». Фіналіст Кубка Нямеччыны (2001).

Уніён
Поўная назва 1. FC Union Berlin e. V.
Заснаваны 1906
Горад Бэрлін, Нямеччына
Стадыён Ан дэр Альтэн Фёрштэрай
Умяшчальнасьць: 18 432
Прэзыдэнт Дырк Цынглер[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2022—2023 4 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-union-berlin.de (ням.)​ (анг.)

За часам халоднае вайны «Ўніён» месьціўся ва Ўсходнім Бэрліне таму браў удзел у розыгрышах чэмпіянату НДР. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны далучыўся да агульнанямецкай клюбнай структуры ў 1990 годзе[1]. З 2009 па 2019 гады клюб быў сталым удзельнікам Бундэсьлігі 2, якая ёсьць другім дывізіёнам клюбнага футболу краіны. У 2019 годзе «Ўніён» прасунуўся ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. У 2022 годзе клюб браў удзел у кваліфікацыйных раўндах Лігі Эўропы.

Па стане на 2022 год, «Уніён» налічвае 45 тысяч афіцыйных сябраў клюбу[2]. Вядомы сваёй заўзятарскай супольнасьцю[3]. У часы падзелу Нямеччыны галоўнае супрацьстаяньне клюб меў з бэрлінскім «Дынама», якое асацыявалася з службай бясьпекі Штазі. Не зважаючы на тое, што іншым буйным клюбам Бэрліну на сёньня ёсьць «Гэрта», асаблівага супрацьстаяньня паміж камандамі бракуе.

Гісторыя рэдагаваць

Заснаваньне рэдагаваць

Клюб быў закладзены ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія» і базаваўся ў бэрлінскім раёне Обэршэнэвайдэ, які на той час быў яшчэ прадмесьцем. У 1910 годзе назва была зьмененая на «Ўніён 06». У тыя часы каманда была адной зь вядучых у Бэрліне, рэгулярна перамагаючы ў мясцовых чэмпіянатах і спаборнічаючы на нацыянальным узроўні. Гэтак «Уніён» прасунуўся ажно да фіналу чэмпіянату Нямеччыны 1923 году, дзе яны саступілі «Гамбургу» зь лікам 0:3.

Ад пачатку клюб асацыяваўся з працоўнай клясай, у той час большасьць бэрлінскіх клюбаў мелі паходжаньне зь сярэдняе клясы, як то «Вікторыя», «Бляў-Вайс», БСФ-92 і «Тэніс Барусія». Як мяркуецца, у тыя часы зьявіўся клюбны вокліч — «Жалезны зьвяз!» (ням. Eisern Union!), які дасюль шырока ўжываецца заўзятарамі клюбу[4].

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Фрэдэрык Рэнаў 1992
2   Аб Кевін Фогт 1991
3   Аб Паўль Якель 1998
4   Аб Дыёгу Лейтэ 1999
5   Аб Данілё Духі 1998
6   ПА Робін Гозэнс 1994
7   ПА Брэндан Аарансан (ар. Лідс Юн.) 2000
8   ПА Рані Хэдыра 1994
9   Нап Мікель Каўфман 2001
10   Нап Кевін Фолянд 1992
11   Нап Крыс Бэдыя 1996
12   Бр Якаб Буск 1993
13   ПА Андраш Шэфэр 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14   Нап Ёрбэ Вэртэсэн 2001
16   Нап Бэнэдыкт Голербах 2001
18   Аб Ёсіп Юранавіч 1995
19   ПА Янік Габэрэр 1994
20   ПА Айса Лайдуні 1996
26   Аб Жэром Русіён 1993
28   Аб Крыстафэр Трымэль (капітан) 1987
29   ПА Люка Тузар 1997
31   Аб Робін Кнохэ 1992
33   ПА Алекс Краль (ар. Спартак) 1998
37   Бр Аляксандар Шволяў 1992
42   ПА Ноа Энгельбрэт 2005

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць