Уладысла́ваў (па-летувіску: Kudirkos Naumiestis, раней Vladislavovas) — горад у паўднёвай Летуве ў Шацкім раёне Мар’ямпальскага павету. Уладыславаў аддалены ад Шакаў на 25 км. Насельніцтва налічвае каля 1,9 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Судовія.

Уладыславаў
лет. Kudirkos Naumiestis
Уладыславаў
Герб Уладыславава
Першыя згадкі: 1561
Горад з: 1643
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Раён: Шацкі
Плошча: 4,03 км²
Насельніцтва (2005)
колькасьць: 1951 чал.
шчыльнасьць: 484,12 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 345
Паштовы індэкс: LT-71317
Геаграфічныя каардынаты: 54°46′30″ пн. ш. 22°52′0″ у. д. / 54.775° пн. ш. 22.86667° у. д. / 54.775; 22.86667Каардынаты: 54°46′30″ пн. ш. 22°52′0″ у. д. / 54.775° пн. ш. 22.86667° у. д. / 54.775; 22.86667
Уладыславаў на мапе Летувы
Уладыславаў
Уладыславаў
Уладыславаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню паселішча згадваецца ў 1561 годзе як Дуалебачы, а ў 1639 годзе назва была зьменена Цэцыліяй Рэнатай Габсбург, жонкай вялікага князя Ўладыслава Вазы на Ўладыславаў. У 1643 годзе паселішча атрымала гарадзкія правы. Пасьля ўваходу гораду ў склад Прусіі ён меў назву Neustadt-Schirwindt, ад ракі Шырвінты. Пасьля ўваходу гораду ў склад Летувіскай Рэспублікі новая ўлада зьмяніла назву на Kudirkos Naumiestis у гонар летувіскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі, які жыў тут з 1895 да 1899 году.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Уладыславаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў