Уладзіслаў Завадзкі

беларускі футбаліст

Уладзісла́ў Зава́дзкі (нар. 4 лютага 1996 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Фалька».

Уладзіслаў Завадзкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 лютага 1996(1996-02-04)[1] (28 гадоў)
Рост 175 см
Вага 71 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Фалько Чаркасы[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2019 Гарадзея 5 (0)
2017 Смалявічы 25 (5)
2018 Славія Мазыр 12 (1)
2020 Крумкачы 7 (0)
2020 Ашмяны-БДУФК 12 (0)
2021—4 Фалько Чаркасы[d] 32 (55)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 жніўня 2023.

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завадзкі.

Кар’ера рэдагаваць

Выхаванец «Гарадзеі». У 2015 годзе правёў за клюб адзіны матч у Першай лізе. У 2016 годзе выступаў за дублюючы склад, за які забіў 11 галоў. У лютым 2017 году пасьля прагляду быў арандаваны клюбам «Смалявічы-СТІ»[2]. У якасьці аднаго з асноўных гульцоў каманды дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу.

У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Гарадзеяй», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў мазырскую «Славію»[3]. У ліпені 2018 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Гарадзею»[4]. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2018 году ў матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Да сканчэньня сэзону 2018 году яшчэ некалькі разоў згуляў за асноўную каманду, а ў сэзоне 2019 году заставаўся ў дублі гарадзейцаў, толькі аднойчы выйшаўшы на замену ў матчы Кубка Беларусі.

У пачатку 2020 году трэнаваўся з мазырскай «Славіяй», аднак пераход не адбыўся. Пазьней далучыўся да менскіх «Крумкачоў», зь якімі ў лютым падпісаў кантракт[5]. Аднак у камандзе толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2020 году перабраўся ў «Ашмяны-БДУФК»[6]. Гуляў за каманду да канца сэзону 2020 году, пасьля чаго яна зьнялася з спаборніцтваў. У пачатку 2021 году далучыўся да клюбу Другой лігі «Фалька» з Чаркасаў.

Статыстыка рэдагаваць

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2018 Першая ліга 12 1
Гарадзея Найвышэйшая ліга 4 0

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць