Уладзіслаў Дзягілевіч

Уладзісла́ў Дзягіле́віч (31 кастрычніка 1675, Літва — 13 студзеня 1714, Амсьціслаў) — рымска-каталіцкі дзяяч, архітэктар. Прадстаўнік архітэктуры барока.

Уладзіслаў Дзягілевіч
Род дзейнасьці дойлідзтва
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1675(1675-10-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 студзеня 1714(1714-01-13) (38 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак архітэктар
Месца працы

10 ліпеня 1691 у Вільні ўступіў у Ордэн езуітаў. Навучаўся ў Полацкім езуіцкім калеіюме ў 1695—1698, езуіцкім паслушніцкім доме ў Вільні ў 1701—1704. Працаваў у Бабруйску ў 1699—1700, у Воршы ў 1704—1705 і 1707—1709, у Нясьвіжы ў 1705—1706, у Амсьціславе ў 1706—1707 і ў Жодзішках. У 1710—1714 супэрыёр, архітэктар і прэфэкт будоўлі ў Амсьціславе. У 1707 тут паводле ягонага праекту пабудаваны драўляны езуіцкі касьцёл, у 1711 — званіца й гаспадарчыя пабудовы, адбудаваны спалены місіянэрскі дом.

Крыніца: {{{1}}}, «Вялікае Княства Літоўскае»