Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сямашка.

Уладзі́мер Ільлі́ч Сяма́шка (нарадзіўся 20 лістапада 1949 году, Каленкавічы, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.

Уладзімер Сямашка
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
24 сьнежня 2003 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь
12 сьнежня 2001 — 28 ліпеня 2003
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Генадзь Навіцкі
Наступнік: Аляксандар Агееў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 20 лістапада 1949 (74 гады)
Каленкавічы, Гомельская вобласьць, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў Каленкавічах Гомельскае вобласьці ў 1949 годзе. У 1972 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік.

У 1972—1974 гг. — у Савецкай Арміі.

З 1974 году інжынэр-канструктар, начальнік канструктарскага бюро машынабудаваньня, галоўны інжынэр каардынацыйнага вытворча-тэхнічнага комплексу спэцыяльнага машынабудаваньня заводу імя Дзяржынскага (цяпер ВА «Інтэграл»). З 1996 году — галоўны інжынэр КБ ВА «Інтэграл». 1996—2000 гг. — генэральны дырэктар менскага ВА «Гарызонт». З 2000 г. — генэральны дырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Завод „Гарызонт“».

З 12 сьнежня 2001 году — міністар энэргетыкі Рэспублікі Беларусь. Адначасова яму нададзеная найвышэйшая кляса дзяржаўнага службоўцы. 28 ліпеня 2003 году загадам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў віцэ-прэм’ера Беларусі. З 24 сьнежня 2003 году — першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 20 лютага 2004 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Прыёрбанк». 25 ліпеня 2007 году ачоліў назіральную раду «Белтрансгазу». Зьяўляецца кіраўніком ЭБРР ад Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Мае дзьвюх дачок.

Узнагароды рэдагаваць

Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўнёсак у разьвіцьцё радыёэлектроннай прамысловасьці (2000). Падзяка прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу ў органах дзяржаўнага кіраваньня (2001).

Узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць