Уладзімер Станкевіч

дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.

Уладзімер Міхайлавіч Станкевіч (н. 1950 — 4 студзеня 2020[1]) — беларускі палітык, у 1990—1995 гадах адзін зь сяброў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня.

Уладзімер Станкевіч
Дэпутат ВС Беларусі 12-га скліканьня
15 траўня 1990 — 9 студзеня 1996
Намесьнік старшыні Камісіі Вярхоўнага Савету па заканадаўстве
1990 — 1995
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1950(1950)
Памёр: 4 студзеня 2020
Партыя: Беларускі Народны Фронт Адраджэньне
Адукацыя:

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1950 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт.

Працаваў старэйшым юрысконсультам калгасу «Беларусь» Мядзельскага раёну. У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня ад грамадзкага аб’яднаньня «БНФ „Адраджэньне“» па Мядзельскай выбарчай акрузе № 78 у мястэчку Крывічы. У Вярхоўным савеце быў намесьнікам старшыні камісіі па заканадаўству, уваходзіў у фракцыю Беларускага народнага фронту.

Памёр 4 студзеня 2020 году.

Крыніцы рэдагаваць