Уладзімер Рубінчык

беларускі перакладчык

Уладзі́мер (Во́льф) Рубі́нчык (26 чэрвеня 1977, Менск) — беларускі перакладнік, палітоляг, публіцыст. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Уладзімер Рубінчык
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977(1977-06-26) (46 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, палітоляг, публіцыст

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Скончыў менскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Паліталёгія» (1999), асьпірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэньня кваліфікацыі вытворчасьці «Менская пошта» РУП «Белпошта» ў 2011 годзе, курсы Міжнароднага цэнтру ідыш пры Сусьветным жыдоўскім кангрэсе ў 2014 годзе.

Працаваў рэдактарам часопісу, выкладчыкам, сацыёлягам, паштальёнам. Выдаваў газэту «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000—2010-х гадах супрацоўнічаў з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». Адзін з аўтараў ізраільскага сайту belisrael.info, дзе публікуецца па-беларуску і па-расейску; у 2016—2018 — намесьнік рэдактара[1].

Перакладае з ангельскай і францускай на расейскую і беларускую, а таксама з расейскай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фэльзэнбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема ды інш.

Бібліяграфія рэдагаваць

  • «На шахматныя тэмы» (Менск, 2007).
  • «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010).
  • «На яўрэйскія тэмы» (Менск, 2011).
  • «На ізраільскія тэмы» (Менск, 2011).
  • «З гісторыі Беларусі шахматнай» (Менск, 2012).
  • «Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні» (Менск, 2014).
  • «Вартавы шахматнага лабірынта» (укладальнік; Менск, 2015).
  • «Выйшла кніга» (Менск, 2017).
  • «Выбраныя катлеты і мухі» (Менск, 2018).
  • «Іудзейнасць» (Менск, 2020).
  • «(Не)расстраляныя» (суаўтар; Менск, 2021).

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць