Уладзі́мер Цярэ́нцевіч Пашу́та (па-расейску: Владимир Терентьевич Пашуто; 19 кастрычніка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983, Масква) — савецкі гісторык-мэдыявіст. Доктар гістарычных навук, прафэсар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 году).

Уладзімер Пашута
Владимир Терентьевич Пашуто
Дата нараджэньня 19 красавіка 1918 г.
Месца нараджэньня Петраград, Савецкая Расея
Дата сьмерці 10 чэрвеня 1983 г.
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня
Месца вучобы ЛГУ
Занятак гісторык, мэдыявіст, прафэсар
Навуковая сфэра Гісторыя Расеі, гістарыяграфія, крыніцазнаўства
Месца працы Інстытут гісторыі СССР, АН СССР, МГОУ
Навуковая ступень Доктар гістарычных навук
Навуковы кіраўнік Б. Д. Грэкаў, В.В. Маўродзін, М.Д. Прысёлкаў.
Вучні І.Е. Гарэлаў, Н.А. Горская, Т.М. Джаксан, Е.А. Мельнікава, А.В. Назаранка, Е.Л. Назарава, А.В. Падасінаў, Н.Л. Пушкарова, І.С. Чычураў.
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны»

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Уладзімер Цярэнцевіч Пашута нарадзіўся ў сям’і вышлага з полацкіх сялянаў прадпрымальніка і дачкі аднаго са слугаў імпэратарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з посьпехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філялягічнага факультэтаў.

У гады Другой сусьветнай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадох — асьпірант акадэміка Б. Д. Грэкава.

У 1948 годзе Ўладзімер Цярэнцевіч абараніў кандыдацкую дысэртацыю па гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая затым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 г.). Тады ж пачаў працаваць ў Інстытуце гісторыі (з 1969 г. Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.

У 1959 годзе выйшла ягоная манаграфія «Ўтварэньне Літоўскага гаспадарства» (па-расейску: Образование Литовского государства), на гэту тэму ў 1960 годзе была абароненая доктарская дысэртацыя.

Кансультаваў Андрэя Таркоўскага пад час працы першага над фільмам «Андрэй Рублёў».

Працы па гісторыі старажытных дзяржаваў на тэрыторыі СССР зрабілі В. Ц. Пашуту заснавальнікам сэктару гісторыі старажытных дзяржаваў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 г.).

З 1970 году — прафэсар Маскоўскага абласнога пэдагагічнага інстытуту імя. Н. К. Крупскай.

З 1977 году адначасова быў загадчыкам аддзелу гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.

У 1977 годзе заснаваў сэрыю навуковых камэнтаваных выданьняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі й народы, якія засялялі раней Усходнюю ЭўропуДревнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 году «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).

Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках ў Маскве.

Памяць рэдагаваць

З 1988 году, пятай гадавіны з дня сьмерці Ўладзімера Цярэнцевіча Пашуты праводзяцца навуковыя Чытаньні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменьне «Ўсходняя Эўропа ў старажытнасьці й сярэднявеччы» (па-расейску: Восточная Европа в древности и средневековье), з 1992 году праводзяцца штогод пад эгідай Расейскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расейскай гісторыі РАН, з 1999 году — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.

Старшынём аргкамітэту ў 1988—1995 гадох былі А. П. Навасельцаў і (з 1996 году — Е. А. Мельнікава).

Арганізатары канфэрэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: дасьледаваньне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксьце і ў параўнаньні з гісторыяй краінаў у той жа гістарычны пэрыяд.

Асноўныя працы рэдагаваць

Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) па гісторыі СССР эпохі фэўдалізму (гісторыя Расеі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.

  • Пашуто В. Т. Александр Невский и борьба русского народа за независимость. М., 1951.
  • Пашуто В. Т. Очерки по истории Галицко-Волынской Руси. М., 1950.
  • Пашуто В. Т. Против некоторых буржуазных концепций образования Литовского государства. — Вопросы истории, 1954, № 8, с, 165—169.
  • Пашуто В. Т. Помезания. «Помезанская правда» как исторический источник изучения общественного и политического строя Помезании XIII—XIV вв. М., 1955.
  • Пашуто В. Т. Героическая борьба русского народа за независимость (XIII век). М., Госполитиздат, 1956.
  • Пашуто В. Т. Образование Литовского государства. М., 1959.
  • Пашуто В. Т. Труды польского академика Г. Ловмяньского по истории Литвы, Руси и славянства // Вопросы истории. 1959. № 10.
  • Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. и др. Древнерусское государство и его международное значение. М., 1965.
  • Пашуто В. Т. Внешняя политика Древней Руси. М., 1968.
  • Пашуто В. Т. Эволюция политического строя Руси (X—XIII вв.). — In: L’Europe aux IX-e — XI-e siècles. W-wa, 1968, p. 241—247.
  • Пашуто В. Т. Русско-скандинавские отношения и их место в истории раннесредневековой Европы. — В кн.: Скандинавский сборник, вып. 15. Таллин, 1970, с. 51—62.
  • Пашуто В. Т. Реваншисты-псевдоисторики России («Научно-популярная серия АН СССР»). М., 1971.
  • Пашуто В. Т. Летописная традиция о «племенных княжениях» и варяжский вопрос, 1973.
  • Новосельцев А. П., Пашуто В. Т., Черепнин Л. В. Пути развития феодализма (Закавказье. Средняя Азия, Русь, Прибалтика). М., 1972.
  • Пашуто В. Т. Александр Невский (Серия «ЖЗЛ», вып. 542). М., Молодая гвардия, 1974, 1975.
  • Пашуто В. Т., Флоря Б. Н., Хорошкевич А. Л. Древнерусское наследие и исторические судьбы восточного славянства. М., 1982.
  • Пашуто В. Т. Русские историки-эмигранты в Европе. М., 1992.
  • Пашуто В. Т. Русь. Прибалтика. Папство (Древнейшие государства Восточной Европы, 2008 год). — М.: Русский фонд содействия образованию и науке, 2011. — 688 с.

Літаратура рэдагаваць

  • Пашуто Владимир Терентьевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  • Лихачёв Д. С., Нарочницкий А. Л., Щапов Я. Н. К 60-летию члена-корреспондента АН СССР В. Т. Пашуто // История СССР. — М., 1978. — № 2.
  • Нарочницкий А. Л., Нечкина М. В., Преображенский А. А. 60-летие В. Т. Пашуто // Вопросы истории. — 1978. — № 2.
  • Буганов В. И. Труды В. Т. Пашуто по истории отечественного летописания // Летописи и хроники. 1980 г. М., 1981.
  • Новосельцев А. П. Творческий путь В. Т. Пашуто // История СССР. 1984. № 4.
  • Восточная Европа в исторической ретроспективе. К 80-летию В. Т. Пашуто / отв. ред. Т. Н. Джаксон и Е. А. Мельникова. М., 1999.
  • Мельникова Е. А. В. Т. Пашуто // Историки России: Послевоенное поколение / сост. Л. В. Максакова. М., 2000.
  • Чернобаев А. А. Историки России. — 2-е изд. — Саратов, 2000. — С. 390. — ISBN 5-85559-092-5.
  • Мельникова Е. А. «Исторический источник неисчерпаем»: К 40-летию школы В. Т. Пашуто // Средние века. 2008. Вып. 69 (3). С. 9—45.
  • Назаренко А. В. Два лица одной России: В. Т. Пашуто как русский историк // Назаренко А. В. Древняя Русь и славяне. М., 2009.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць