Уладзі́мер Агіе́віч (29 верасьня 1910, вёска ПухавічыМазырскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 2 кастрычніка 1952) — беларускі літаратар, крытык, паэт, перакладчык.

Уладзімер Агіевіч
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Уладзімер Іванавіч Агіевіч
Нарадзіўся 26 верасьня 1910(1910-09-26)
Памёр 2 кастрычніка 1952(1952-10-02) (42 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці крытык, паэт, перакладчык
Кірунак аповесьці, апавяданьні
Мова беларуская
Дэбют 1928

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 29 верасьня 1910 году ў вёсцы Пухавічы Мазырскага павету Менскай губэрні (цяпер — Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласьць) ў сялянскай сям’і. У 1929—1933 гадох працаваў настаўнікам у сельскай школе. У 1937 годзе скончыў літаратурны інстытут Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. З 1937 па 1939 год працаваў выкладчыкам Слуцкага пэдагагічнага вучылішча. З 1937 па 1941 год вучыўся ў асьпірантуры пры Акадэміі навук БССР. Некаторы час выкладаў гісторыю беларускай літаратуры ў розных ВНУ Менску. Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне, быў паранены. З 1943 па 1946 год працаваў вучоным сакратаром аддзяленьня грамадзкіх навук АН БССР. Працаваў выкладчыкам беларускай літаратуры ў Менскім пэдагагічным інстытуце імя М. Горкага, літаратурным кансультантам у Саюзе пісьменьнікаў БССР, рэдактарам аддзелу часопісу «Беларусь». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1946 году.

Памёр 2 кастрычніка 1952 году[1].

Творчасьць рэдагаваць

Дэбютаваў вершамі ў 1928 годзе. Як крытык пачаў выступаць у 1941 годзе. Вылучаюцца яго артыкулы пра творчасьць Янкі Купалы і Якуба Коласа, пра пасьляваенную беларускую паэзію. Склаў падручнікі (разам зь І. Кудраўцовым): «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952). Найлепшыя крытычныя працы сабраныя ў кнізе «Літаратура і жыццё» (1954).

Пераклаў на беларускую мову аповесьць М. Прыляжаевай «З табой таварышы» (1950)[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік. Склад. А. К. Гардзіцкі. С. 6