«Украінскія навіны» (укр. Українські новини) — інфармацыйнае агенцтва Ўкраіны, заснаванае ў другой палове 1997 году. На 2014 г. выпускала 27 зводак паведамленьняў, у тым ліку 11 штотыднёвых і 7 штомесячных аглядаў, на ўкраінскай, ангельскай і расейскай мовах. Агулам штодня пастаўляла каля 300 навінаў звыш 10 тыс. пакупнікам. Мела рэпартэраў ва ўсіх абласьцях Украіны.

Украінскія навіны
Тып Таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Апошнія навіны — першымі
Заснаваная другая палова 1997
Заснавальнікі Міхайла Каламіец(uk)
Разьмяшчэньне Кіеў, вул. Эспланадная(uk), д. 20
Ключавыя фігуры Мікола Шаўчэнка
Галіна СМІ
Прадукцыя Навіны
Матчына кампанія «У.А. Інтэр Мэдыя»(uk)

Мінуўшчына рэдагаваць

У другой палове 1997 г. Міхайла Каламіец заснаваў агенцтва на аснове эканамічнай рэдакцыі «Укрінфарм-бізнэс-навінаў», якую стварыў у 1993 г. і дзе ад таго часу працаваў рэдактарам[1]. У 2000 г. палову акцыяў набыла «Агенцтва гуманітарных тэхналёгіяў», што належала дэпутату Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад Народна-дэмакратычнай партыі(uk) Валерыю Харашкоўскаму(uk). У 2004 г. спадкаемцы заснавальніка прадалі «Агенцтву гуманітарных тэхналёгіяў» другую палову акцыяў. У траўні 2006 г. агенцтва займела прэс-цэнтар (плошча 95 кв.м. на 70 месцаў) для нарадаў, прэзэнтацыяў, круглых сталоў, сэмінараў і трэнінгаў. На пачатку 2009 г. — фотаслужбу «Украінскае фота». У лютым 2013 г. украінскі прадпрымальнік Зьміцер Фірташ(uk) набыў «У.А. Інтэр Мэдыя» разам з агенцтвам за $2,5 мільярды.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць