Узброеныя сілы СССР

Узброеныя Сілы Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (УС СССР) — ваенная арганізацыя (Узброеныя Сілы) Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, была прызначана для абароны савецкага народа, свабоды і незалежнасьці Савецкага Саюза.

У склад Узброеных Сіл Саюза ўваходзілі:

Савецкая Армія да лютага 1946 году называлася Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія (Чырвоная Армія, РСЧА).

Да сярэдзіны 1980-х гадоў Узброеныя Сілы Саюза былі найбуйнейшымі ў сьвеце па колькасьці (у 1988 годзе агульная колькасьць склала 5 076 234 ваеннаслужачых), і валодалі самымі вялікімі ў сьвеце запасамі ядзернай і хімічнай зброі. Апроч гэтага, УС СССР валодалі самымі буйнымі танкавымі групоўкамі на Зямлі — каля 60 тысячаў танкаў і бронемашын.

За ўвесь час існаваньня, пачынаючы з 1946 году і да распаду СССР, Узброеныя сілы СССР былі аднымі з самых буйных і магутных у сьвеце.

Нягледзячы на распад СССР у 1991 годзе, Узброеныя сілы СССР праіснавалі аж да канца 1993 году — у відзе Аб'яднаныя Узброеныя Сілы СНД.

Фарміраваньні УС СССР некаторы час дысьлякаваліся ў Аўстрыі, Даніі[1], Нарвэгіі, Фінляндыі, НДР (ГСВГ), ПНР (ПнГВ), ЧССР, ВНР (ЦГВ), НРБ, СРР (ПдГВ), Кубе, СРВ, Камбоджы, МНР, Паўночнай Карэі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Аўганістан, і ў некаторых іншых афрыканскіх краінах.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць