Удынэзэ Ўдынэ

італьянскі футбольны клюб з Удынэ

«Удынэзэ» (па-італьянску: Udinese Calcio) — італьянскі футбольны клюб з гораду Ўдынэ. Клюб быў заснаваны ў 1896 годзе, такім чынам зьяўляючыся другім найстарэйшым клюбам у Італіі пасьля «Джэноа».

Удынэзэ
Поўная назва Udinese Calcio SpA
Заснаваны 1896
Горад Удынэ, Італія
Стадыён Стадыё Фрыўлі
Умяшчальнасьць: 25 000
Прэзыдэнт Франка Салдаці[d]
Кіраўнік Джампаолё Поцца[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
udinese.it (італ.)​ (анг.)

Традыцыйная хатняя форма каманды ёсьць кашуля ў чорна-белую палоску, чорныя шорты й белыя шкарпэткі. Клюб гуляе на «Стадыё Фрыўлі», які здольны зьмясьціць 41 652 заўзятараў, хоць у цяперашні час гэты паказчык абмяжоўваецца да 30 900. Клюб мае сваё лічбавае тэлебачаньне, якое вяшчае ў рэгіёне Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія. Клюб мае вялікую колькасьць прыхільнікаў ва Фрыўлі й прылеглых раёнах.

Гісторыя рэдагаваць

Раньнія гады рэдагаваць

«Удынэзэ» быў заснаваны ў 1896 годзе годзе як частка Ўдынэскага грамадзтва гімнастыкі й фэхтаваньня. У сваім першым годзе, клюб перамог у розыгрышы трафэю «Torneo FNGI» ў Трэвіза зьбіўшы «Фэрару» зь лікам 2:0, аднак гэты тытул не прызнаецца ў якасьці афіцыйнага.

5 ліпеня 1911 году некаторыя гімнасты «Ўдынэзэ» на чале зь Люіджы Даль Дана, заснавалі клюб «Удынэзэ», які далучыўся да Італьянскай фэдэрацыі футболу. Новая каманда дэбютавала ў таварыскім матчы супраць «Ювэнтус Пальманова», і перамагла зь лікам 6:0.

Толькі ў 1912—1913 гадох «Удынэзэ» ўпершыню прыняў удзел у чэмпіянаце пад эгідай італьянскай футбольнай асацыяцыі. У гэтым годзе яны былі залічаны ў турнір «Campionato Veneto di Promozione», які складаўся ўсяго з трох камандаў (астатнімі былі «Пэтрарка» й «Падуя»). З двума перамогамі супраць «Падуі» (3:1 і 5:0), Удынэзэ скончыў турнір на другім месцы, прапусьціўшы наперад «Пэтрарку» й прабіўшыся, такім чынам, у лігу «Prima Categoria». У «Prima Categoria», Удынэзэ ня здолеў выйсьці на нацыянальны ўзровень.

1920-я гады рэдагаваць

Сэзон 1920—1921 гадоў, які скончыўся для клюбу няўдала ў «Eliminatoria Veneta», быў незабыўны, бо менавіта ў ім за клюб дэбютаваў Джына Бэльлёта, які па-ранейшаму зьяўляецца гульцом, які адгуляў найбольшую колькасьць сэзонаў за клюб, то бок 17. У 1922 годзе, «Удынэзэ», скарыстаўшыся адсутнасьцю мацнейшых на той час клюбаў краіны ў розыгрышу першага Кубка Італіі, дасягнуў фіналу нацыянальнага кубка, дзе саступіў клюбу «Вада» зь лікам 1:0. У лізе, тым годам, «Удынэзэ» заняў другое месца ў сваёй кваліфікацыйнай групе «Girone Eliminatorio Veneto», што дазволіла яну застацца ў вышэйшым дывізіёне на наступны сэзон, нягледзячы на рэфармаваньне чэмпіянату, якое прывяло да скарачэньня колькасьці камандаў.

Сэзон 1922—1923 гадоў быў катастрафічным для клюбу, бо яны занялі ў сваёй групе апошняй месца й вылецелі ў другі дывізіён. Да таго ж каманда рызыкавала ў 1923 годзе быць ліквідаванай з-за запазычанасьці. 24 жніўня 1923 году клюб «Удынэзэ» быў вылучаны з «Удынэзэ Фрыўлі», і клюб быў вымушаны стварыць бюджэт. На шчасьце, уся пазыка была выплачаная прэзыдэнтам клюбу Алясандра Дэль Торса пасьля продажу ім некаторых сваіх карцінаў. Такім чынам клюб здолеў заявіцца ў другі дывізіён, у якім у выніку заняў чацьвёртае месца на наступны год.

Склад рэдагаваць

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Марка Сыльвэстры 1991
2   ПА Фэсьці Эбасэле 2002
4   ПА Сандзі Лоўрыч 1998
6   ПА Аер Сарага 1999
7   Нап Айзэк Саксэс 1996
9   Нап Кінан Дэйвіс 1998
10   Нап Жэрар Дэўляфэў 1994
11   ПА Ўолес 1995
12   Аб Асан Камара 1994
13   Аб Жуан Фэрэйра (ар. Ўотфард) 2001
14   Аб Джэймз Абанква 2004
16   Аб Антоніё Тыквіч 2004
17   Нап Лярэнца Люка (ар. Піза) 2000
18   Аб Нэўэн Пэрэс 2000
19   Аб Кінгсьлі Эгізыбу 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Нап Брэнэр 2000
23   Аб Энзо Эбос 1999
24   ПА Лазар Самарджыч 2002
26   Нап Флярыян Тавэн 1993
27   Аб Крыстыян Кабасэле 1991
29   Аб Яка Біёл 1999
30   Аб Ляўтара Джанэцьці 1993
31   Аб Томас Крыстэнсэн 2002
32   ПА Мартын Паера 1998
33   Аб Джордан Зэмура 1999
37   ПА Рабэрта Пэрэйра (капітан) 1991
40   Бр Мадука Акое 1999
79   ПА Давід Пэйчыч 2007
93   Бр Даніеле Падэльлі 1985

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць