Тэхна

жанр электроннай танцавальнай музыкі

Тэ́хна (па-ангельску: Techno) — стыль электроннай музыкі, які ўзьнік у канцы 1980-х гадоў шляхам зьмешваньня такіх музычных стыляў, як гаўс, сынці-поп, EBM і Detroit Techno.

Тэхна
Стылістычнае паходжаньнеэлектра,
фанк,
сынці-поп,
Hi-NRG,
EBM
ПаходжаньнеЗША (Дэтройт), ФРН (Франкфурт)
сярэдзіна 1980-х
Тыповыя інструмэнтыСынтэзатар, драм-машына, музычная клявіятура, сэмплер
Роднасныя жанры
індастрыял-тэхна, гардстайл, брэйкбіт-гардкор, транс
Лягатып Вікісховішча Techno ў Вікісховішчы

Гісторыя рэдагаваць

Вытокі раньняй электроннай музыкі бяруць пачатак у творчасьці нямецкіх кампазытараў Оскара Залі і Карлгайнца Штокгаўзэна, якія аб’ядналі клясычныя кампазыцыі з новымі тэхналёгіямі. У 1970-я гады натхнёныя іх творчасьцю ўдзельнікі Kraftwerk сталі заснавальнікамі стылю электра-поп. У 1982 годзе Afrika Bambaataa апрацаваў кампазыцыю Kraftwerk Trans-Europe Express, у выніку чаго зьявіўся ягоны сынгл Planet Rock, які стаў пачаткам стылю Electro Funk, які ў далейшым моцна паўплываў на піянэраў тэхна.

Далейшае разьвіцьцё электронная музыка набыла ў Эўропе дзякуючы італьянцу Джорджыё Мародэру, французу Жану-Мішэлю Жару, нямецкаму гурту Tangerine Dream ды швайцарскаму Yello, а заснаваны ў 1980-м годзе брытанскі гурт Depeche Mode непасрэдна паўплываў на заснавальнікаў Detroit Techno Дэрыка Мэя, Кэвіна Сандэрсана і Хуана Эткінса.

У пачатку 1980-х нямецкі аматар музыкі Андрэас Тамаля (больш вядомы як Talla 2XLC), які працаваў у музычнай краме пад франкфурцкім вакзалам, пачаў сартыраваць кружэлкі з рознымі кірункамі электроннай музыкі пад назвай «тэхна». Франкфурцкія ды-джэі, такія, як Свэн Фэт, сталі арыентавацца на гэтую назву пры падборцы кружэлак для сваёй працы, а калі ў 1984 Тамала адкрыў Technoclub, назва «тэхна» набыла яшчэ большую папулярнасьць. Пад гэтай назвай сталі разумець электрапоп, электра-фанк, індастрыял, EBM і Electro Wave[1], а пазьней — і Detroit Techno, які быў пад моцным уплывам эўрапейскіх накірункаў[2].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Sue Fink: Hot Wire. Technopop & Women’s music, P. 14, Chicago, November 1985
  2. ^ New Statesman & Society Publishing Company Limited, P. 49, 1988

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Тэхнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў