Тэрыялягічная школа

«Тэрыялягічная школа» — назва прафэсійнай і адукацыйнай сеткі, якая аб’ядноўвае адмыслоўцаў-тэрыёлягаў Украіны і сумежных краінаў (Беларусь, Польшча, Расея, Румынія і іншых). Тэрыялягічная школа як супольнасьць існуе ў дзьвюх формах — як сетка адмыслоўцаў і як штогадовая сустрэча.

Тэрыялягічная Школа
па-ўкраінску: Теріологічна школа

Эмблема школы
Тып навуковае таварыства
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта дасьледваньні фаўны, ахова прыроды
Месцазнаходжаньне 01601, вул. Багдана Хмяльніцкага 15, Кіеў, Украіна
Дзейнічае ў рэгіёнах Эўропа
Зьвязаныя кампаніі Нацыянальны навукова-прыродны музэй НАН Украіны
Колькасьць супрацоўнікаў 100—200
Сайт "Тэрыялягічная Школа"
Навуковая сэсія ва Ўкраінскім навукова-дасьледчым антычумным інстытуце імя І. І. Мечнікава ў г. Адэса (паседжаньне XXIV Тэрыялягічнай школы)

Гістарычная даведка рэдагаваць

Тэрыяшкола заснаваная як адна з сэкцыяў Украінскага тэрыялягічнага таварыства (УТТ) НАН Украіны ўвосень 1993 году (24.11.1993) агульным рашэньнем трох інстытуцыяў — Украінскага тэрыялягічнага таварыства, Міністэрства аховы прыроды і Камісіі па запаведніках НАН Украіны. Пасьля яе заснаваньня ў 1993 годзе і па сёньня Тэрыяшкола зьяўляецца адной з галоўных формаў дзейнасьці УТТ. Адным з ініцыятараў стварэньня (сумесна з А. Фэдорчэнкам, А. Кіселюком і В. Покіньчэрада) і кіраўніком Тэрыяшколы зьяўляецца Ігар Загараднюк, намесьнік старшыні УТТ.

Першы інфармацыйны ліст (далей рэгулярныя рассыланьні і з 2000 г. Бюлетэнь Novitates Theriologicae) разасланы 24.11.1993 г., першая (і ў далейшым штогадовая) канфэрэнцыя пад назвай школа-сэмінар, пачалася 03.10.1994 г. у Карпацкім біясьфэрным запаведніку, першы выпуск «Прац Тэрыялягічнай школы» выдадзены ў 1998 годзе і прэзэнтаваны на 5-й Тэрыяшколе на біястанцыі Харкаўскага ўнівэрсытэту. Сайт Украінскага тэрыялягічнага таварыства «Тэрыялягічная школа»[1] заснаваны вясной 2003 году (25.05.2003 г.).

Уся дзейнасьць Тэрыялягічнай школы трымаецца выключна на энтузіязьме яе Рады і пастаянных удзельнікаў. Кожны наступны сэмінар Рада Школы арганізуе ў іншым месцы, як правіла, у адным з прыродных або біясьфэрных запаведнікаў ці ў Нацыянальным прыродным парку або на біястанцыі аднаго з унівэрсытэтаў, значна радзей школы праходзяць у гарадах, на базе ўнівэрсытэтаў альбо прыродазнаўчых музэяў (12-я ў Луганску, 13-я ў Камянцы-Падольскім і 24-я ў Адэсе).

Задачы Тэрыяшколы рэдагаваць

У адпаведнасьці з ідэямі Тэрыяшколы, сфармуляванымі ў часопісе «Запаведная справа ва Ўкраіне» (1999), разьвітымі на працягу наступных 24 школ-сэмінараў, ключавымі задачамі супольнасьці зьяўляюцца:

  • арганізацыя рэгулярных сустрэчаў заолягаў, якія працуюць у запаведніках, нацыянальных парках, біястанцыях, а таксама на прыродазнаўчых факультэтах і ў акадэмічных арганізацыях, абмен досьведам у правядзеньні палявых дасьледваньняў сысуноў;
  • апрацоўка і ўніфікацыя мэтодыкі ўліку колькасьці папуляцыяў і відавога складу супольнасьцяў і лякальнай фаўны, разьвіцьцё сучасных прыжыцьцёвых мэтадаў вывучэньня фаўны;
  • апрабацыя вынікаў дасьледваньняў — як у форме праектаў навуковых артыкулаў, так і разьдзелаў дысэртацыяў;
  • разьвіцьцё ініцыятыў, важных для аховы прыроды і асьветы, у тым ліку пастаянных акцыяў «Ноч кажаноў» і «Год зьвера» (2017 быў «Годам вожыка»);
  • стварэньне і вядзеньне агульных выданьняў і іншых пляцовак пастаяннага абмену досьведам, у тым ліку форуму «Тэрыялягічная школа»[2], сайту «Тэрыяшкола»[1], бюлетэню «Novitates Theriologicae» (8 выпускаў), часопісу «Працы Тэрыялягічнай школы» (15 тамоў).

Формы і схема працы рэдагаваць

 
Удзельнікі XXIV Тэрыялягічнай школы падчас палявога выезду ў вярхоўі Куяльніцкага ліману ў Адэскай вобласьці

Тэрыяшкола існуе ў дзьвюх асноўных формах — як сетка адмыслоўцаў (network) і як штогадовы сэмінар (workshop). Сетка ўключае больш за 200 рэспандэнтаў з Украіны, Беларусі, Польшчы, Расеі, Малдовы, Румыніі, Вугоршчыны (па зьмяньшэньні), сэмінар зьбірае каля 30–70 удзельнікаў і доўжыцца ў сярэднім 5 дзён.

Школа праходзіць па адзінай схеме, выкладзенай дэталёва на сайце таварыства[3]. Яе галоўнымі асаблівасьцямі зьяўляюцца:

  1. праца на працягу аднаго працоўнага тыдню (звычайна канец верасьня ці пачатак кастрычніка),
  2. вылучэньне адной галоўнай тэмы году і два дні працы па гэтай тэме, у тым ліку лекцыі і майстар-клясы,
  3. правядзеньне штодзённых 1–2 круглых сталоў і майстар-клясаў па традыцыйных і актуальных тэмах (улікі фаўны, вядзеньне баз дадзеных, ацэнкі стану папуляцыяў, ГІС-тэхналёгіі і інш.),
  4. палявыя заняткі і экскурсіі з наведваньнем маніторынгавых пляцовак, уліковых лініяў і інш.,
  5. інфармацыйныя кірмашы, конкурсы «Новыя імёны ў тэрыялёгіі», акцыі «Ноч кажаноў», «Год звера» і інш. формы актуалізацыі і дыскусіі па важных пытаньнях разьвіцьця тэрыялёгіі і асьветы.

Часопіс Тэрыяшколы рэдагаваць

Асноўны артыкул: Працы Тэрыялягічнай школы

Часопіс Тэрыялягічнай школы (па-ангельску: Proceedings of the Theriological School) — зарэгістраваны ў міжнародным цэнтры рэгістрацыі навуковых выданьняў з ISSN 2312-2749 (print) і ISSN 2074-2274 (online).

Часопіс «ПТШ» ў 2016 годзе зацьверджаны ДАК Украіны як прафэсійнае выданьне, у якім могуць публікавацца вынікі дысэртацыйных дасьледваньняў. Пачынаючы з 1998 году, выдадзена 15 тамоў сярэднім аб’ёмам каля 180 старонак кожны; у кожным томе разьмешчана ў сярэднім 18–22 артыкулы[4].

Інфармацыя пра кожны том выкладваецца ў сетцы Інтэрнэт на сайце Тэрыяшколы ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Web of Science: кожны том і кожны артыкул маюць уласную хатнюю старонку з разгорнутым рэзюмэ па-ангельску. У кожным томе ад 1/4 да 1/3 прац (4–7 артыкулаў) прадстаўлены на ангельскай мове.

На 20 кастрычніка 2020 году, згодна з профілем часопіса на Google Scholar[5], маецца 1623 цытаваньня 308 артыкулаў з ПТШ. Індэкс Гірша складае h = 16, індэкс i10 (колькасьць артыкулаў, цытаваных ня менш за 10 разоў) складае 40.

Публікацыі пра Тэрыяшколу рэдагаваць

 
Лёга XXIII Школы (2016, Нацыянальны парк Слабажанскі)

Справаздачы аб кожнай штогадовай Тэрыяшколе публікуюцца ў разнастайных выданьнях, у тым ліку «Весьніку заалёгіі» (8 паведамленьняў), Бюлетэні «Novitates Theriologicae» (4 публікацыі), «Працах Тэрыяшколы» (ня менш за 15 паведамленьняў), навуковых весьніках розных унівэрсытэтаў (у прыватнасьці, Ужгарадзкага, Львоўскага і Сумскога), штогодніку «Пытаньні разьвіцьця Крыму», разнастайных інтэрнэт-выданьнях. Большасьць зь іх сабраны ў бібліятэцы сайту Тэрыяшколы ў разьдзеле «Хронікі сэмінараў»[6].

Існуе значная колькасьць выданьняў і рэсурсаў, якія распавядаюць аб Тэрыяшколе. Напрыклад, на сайце Львоўскага ўнівэрсытэту імя Івана Франка, маецца рэпартаж пра працу 9-й школы, якая праходзіла ў запаведніку «Разточча» ў кастрычніку 2002 году[7]; у часопісе «Пытаньні разьвіцьця Крыму» крымскі заоляг Альфрэд Дуліцкі зрабіў грунтоўны аналізь першых 10 гадоў існаваньня Тэрыяшколы (1993—2003)[8].

Інфармацыю аб Тэрыяшколе рэгулярна публікуе Міністэрства экалёгіі і прыродных рэсурсаў Украіны (напрыклад, інфармацыя аб падрыхтоўцы і аб выніках 22 Тэрыяшколы ў Нацыянальным парку «Падольскія Тоўтры»[9][10]), сайты юнатаўскіх цэнтраў (напрыклад пра 19 Тэрыяшколу ў Чарнаморскім біясфэрным запаведніку [11]) і ўнівэрсытэтаў (напрыклад, аб 20 Тэрыяшколе ў Карпацкім Нацыянальным парку [12] ці аб 22 Тэрыяшколе на Падольлі [13]), тэлеканалы (напр., Нацыянальная ТРК Украіны[14]).

Удзел беларускіх калегаў рэдагаваць

 
Удзельнікі Тэрыяшколы 14 ў лягеры Экаполіс у Чарнобыльскай зоне (27.09.2007)

У розныя гады ў працы Школы ўдзельнічалі прадстаўнікі БДУ, НАН Беларусі (Менск), ГДУ (Гомель), Бярэзінскага запаведніку, Прыпяцкага нацыянальнага парку, а таксама, некаторых грамадзкіх арганізацыяў.

Сярод іншых важных тэмаў, зь якімі неаднаразова выступалі беларускія калегі, — укараненьне генэтычных мэтадаў дасьледваньня відаў у практыку штодзённай працы навуковых цэнтраў у галіне аналізу біятычнай разнастайнасьці. Такія лекцыі і круглыя сталы праводзіліся, у прыватнасьці, на юбілейнай 20-й (Карпаты), 22-й (Падольле) і 24-й (Адэса) Тэрыяшколах [15][16][17].

Важнай і вельмі характэрнай асаблівасьцю практычна ўсіх беларускіх калегаў, якія ўдзельнічаюць у Тэрыяшколах, зьяўляецца іх актыўны ўдзел у дасьледваньнях кажаноў, прадстаўленьне тэматычных дакладаў, удзел у круглых сталах у рамках акцыяў "Ноч кажаноў", майстар-клясах дыягностыкі відаў і дэманстрацыйных адловах кажаноў, а таксама прадстаўленьне навуковых публікацыяў.

Маецца каля 15 публікацыяў беларускіх калегаў у матэрыялах Тэрыялягічных школ (глядзіце Працы Тэрыялягічнай школы).

Акцыя «Ноч кажаноў» у Беларусі рэдагаваць

З 2012 г. штогод увосень менскія тэрыёлягі ў супрацоўніцтве з ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзяць так званую «Ноч кажаноў у Менску», якая зьяўляецца часткай міжнароднай акцыі «International Bat Night». Гэтай падзеі традыцыйна прысьвечана шмат рэпартажаў у мас-мэдыя[18][19][20]. «Ноч кажаноў» праходзіць пад патранажам Эўрапейскага пагадненьня аб захаваньні эўрапейскіх папуляцыяў кажаноў[21].

Глядзіце таксама рэдагаваць

 
Сысуны, або млекакормячыя — аб’екты дасьледаваньня тэрыёлягаў

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б http://terioshkola.org.ua/
  2. ^ https://web.archive.org/web/20120201072204/http://terioshkola.org.ua/forum/index.php
  3. ^ https://web.archive.org/web/20180125170539/http://www.terioshkola.org.ua/ua/main.htm
  4. ^ Загороднюк, І. Видання Українського теріологічного товариства та розвиток часопису Праці Теріологічної школи // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 114–142.
  5. ^ https://scholar.google.com.ua/citations?hl=en&user=0_DLgIYAAAAJ
  6. ^ Тэрыялягічная школа: хроніка штогадовых сэмінараў // Вэб-сайт Украінскага Тэрыялёгічнаго таварыства НАН Украіны www.terioshkola.org.ua. 2018/01/19.
  7. ^ Дев’ята Міжнародна теріологічна школа-семінар «Методики обліку теріофауни»
  8. ^ Дулицкий А. І. Десятая Международная териологическая школа-семинар зоологов заповедников и биостационаров Украины(недаступная спасылка) // Вопросы развития Крыма. Симферополь, 2004. Вып. 15. С. 9-19.
  9. ^ Стартує ХХІІ теріологічна школа-семінар у Національному природному парку «Подільські Товтри»(недаступная спасылка) // Мінэкалёгіі Ўкраіны (афіцыйны вэбсайт). 08.10.2015 р.
  10. ^ У Національному прыроднаму парку «Подільські Товтри» працювала ХХІІ Теріологічна школа-семінар(недаступная спасылка) // Мінэкалогіі Украіны (афіцыйны вэбсайт). 29 жовтня 2015 р.
  11. ^ XIX Теріологічна школа // Центр еколого-натуралістичної творчості учнівської молоді Херсонської обласної ради. 2012/10/11.
  12. ^ Зоологічний музей УжНУ взяв участь у ХХ Теріологічній школі // Зелене Закарпаття. Заповідна справа. 2013/10/28
  13. ^ Мерзлікін, І. Р. XXІI Теріологічна школа-семінар «Здобування тварин на заповідних територіях» // Природничі науки: збірник наукових праць / Сумськ. пед. унів. — 2016. — Вип. 13. — С. 132-135.
  14. ^ Теріошкола у м. Одеса. Жовтень 2017 // Національна суспільна телерадіокомпанія, України. Одеська регіональна дирекція; youtube, 2017/10/14.
  15. ^ Коваль, Н., Загороднюк, І. Звіт про XX Теріологічну школу «Таксономічне різноманіття ссавців заповідних та природних територій» // Праці Теріологічної Школи. 2015. Том 13. С. 147–150.
  16. ^ Дребет, М., Загороднюк, І. Звіт про роботу XXІІ Теріологічної школи «Здобування тварин на заповідних територіях» // // Праці Теріологічної Школи. 2017. Том 16. С. 172–174.
  17. ^ Ювілейна ХХ теріологічна школа-семінар в Карпатському НПП // Карпатський національний природний парк (офіційний вебсайт). 2013.
  18. ^ 16 верасня — Ноч кажаноў! -- Ахова птушак Бацькаўшчыны.
  19. ^ 8 верасня з 18:00 да 22:00 у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея пройдзе містычная ноч… кажаноў
  20. ^ «Ноч кажаноў» у Менску. -- БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ
  21. ^ EUROBATS

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць