Тэрыкон

антрапагенічная форма рэльефу

Тэрыко́н (па-француску: Terril, таксама Terri — адвал пароды, па-француску: Conique — канічны) — адмена антрапагеннага ляндшафту, конусападобны адвал з пустых пародаў альбо прамысловых адкідаў (попел, шлак), паўсталых у выніку падземнай распрацоўкі месцараджэньняў карысных выкапняў альбо перапрацоўкі сыравіны на перапрацоўчых ці энэргетычных прадпрыемствах.

Уранавыя тэрыконы ў Арызоне (ЗША)

Унутры тэрыконаў шахтаў і горнаўзбагачальных фабрык магчымае працяканьне разнастайных працэсаў тэхнагеннага пірамэтамарфізму:

  • згараньне вугалю (зоны з акісьляльным рэжымам абпальваньня)
  • піроліз вугалю (зоны аднаўляльнага абпальваньня пры Т = 800—1000°С)
  • рэакцыі дэгідратацыі слаістых сілікатаў, якія маюць наступствам масавае выпарваньне вады, а таксама выдзяленьне фтору, хлёру на пачатковых этапах гарэньня адвалу (Т = 600—700°С)
  • раскладаньне карбанатаў з выдзяленьнем СО і СО2 і ўтварэньнем пэрыклязу, вапны і фэрытаў (Т = 600—800°С)
  • лякальнае плаўленьне з утварэньнем ашклёных клінкераў і базытавых паралаваў (Т = 1000—1250°С).
Азяленены тэрыкон у Эстоніі

З улікам прыведзеных чыньнікаў большасьць тэрыконаў складаюць пагрозу для навакольнага асяродзьдзя на многія гады. Дзеля абмежаваньня іх нэгатыўнага ўплыву праводзіцца рэкультывацыя і загаспадарваньне земляў. Высаджваньне вялікай колькасьці дрэваў дазваляе прыпыніць разбурэньне тэрыконаў надворнымі ўмовамі.

Тэрыконы зазвычай маюць канічную форму, кідаючыся ў вочы сярод астатняга ляндшафту. Сустракаюцца больш пляскатыя і зэразаваныя, асабліва калі на іх ужо добра прынялася расьліннасьць.

Найвышэйшыя тэрыконы ў Эўропе — Ляос-ан-Гаель у былой горназдабыўчай зоне Па-дэ-Кале. Яны зьмяшчаюць шэраг зь пяці конусаў, два зь якіх дасягаюць 180 м, што перавышае нават найвышэйшую горную вяршыню Фляндрыі — Мон Касэль. У Беларусі тэрыконы знаходзяцца каля Салігорску, у месцы здабычы каменнай солі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Тэрыконсховішча мультымэдыйных матэрыялаў