Тэлефільм (тэлевізійны фільм) — гульнявы фільм, зьняты адмыслова для трансьляцыі па тэлебачаньні. Пры стварэньні тэлефільмаў улічваецца тэхнічныя магчымасьці тэлебачаньня і асаблівасьці ўспрыняцьця тэлегледачамі выявы на экране тэлевізару[1]. Часта тэлефільм складаецца зь дзьвюх і болей пасьлядоўных, але трансьляваных у розны час, частак — сэрыяў. Тэлефільмы зь вялікай колькасьцю сэрыяў прынята называць тэлесэрыяламі. У ангельскай мове для тэлефільмаў зь невялікай колькасьцю сэрыяў існуе назва міні-сэрыял(en).

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Основы фильмопроизводства, 1975,ст. 2