Тэба (спадарожнік Юпітэра)

спадарожнік Юпітэра
Тэба
спадарожнік Юпітэру
Гісторыя адкрыцьця
Першаадкрывальнік Стывэн Сынот, Вояджэр-1
Дата адкрыцьця 5 сакавіка 1979
Арбітальныя характарыстыкі
Сярэдні радыюс 49,3 км
Эксцэнтрысытэт 0,0175
Арбітальны пэрыяд 0,675 дня
Нахіл арбіты 1,076° (да экватару Юпітэру)
Фізычныя характарыстыкі
Дыямэтар 116х98х84 км
Плошча паверхні 45 000 км²
Маса 4,3 × 1017 кг
Шчыльнасьць 0,86 г/см³
Паскарэньне вольнага падзеньня 0,013 м/с²
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам
Нахіл восевага кручэньня
Альбеда 0,047
Тэмпэратура паверхні 124 К (−149 °С)
Атмасфэра адсутнічае

Тэба — унутраны спадарожнік плянэты Юпітэр, адкрыты Стывэнам Сынотам падчас апрацоўкі фатаздымкаў міжплянэтнага апарату «Вояджэр-1». У 1983 годзк спадарожнік атрымаў імя ў гонар німфы Тэбы. Пасьля «Вояджэраў» спадарожнік быў дасьледаваны апаратам «Галілеа» у 1995 годзе.

Параўнальна зь іншымі ўнутранымі спадарожнікамі Тэба мае даволі вялікія паказчыкі эксцэнтрысытэту й нахілу кружніку, што можа быць павязана з уплывам суседняга Іо ў мінулым.[1] Тэба заўсёды павёрнутая да Юпітэру адным бокам дзякуючы сынхранізаванаму вярчэньню.

Тэба мае эліпсападобную няправільную форму. Яе паверхня цёмная, вядучае й вядомае паўшар’і адрозьніваюцца адно ад аднога паводле яркасьці ў 1,3 разы. На Тэбе маецца шмат кратэраў, зь якіх на наш час мае назву толькі найвялікшы 40-кілямэтровы Зэт.[2]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Burns, Joseph A.; Simonelli, Damon P.; Showalter, Mark R.; Hamilton, Douglas P.; Porco, Carolyn C.; Throop, Henry; Esposito, Larry W. (2004). «Jupiter’s Ring-Moon System» (PDF). In Bagenal, Fran; Dowling, Timothy E.; McKinnon, William B. Jupiter: The Planet, Satellites and Magnetosphere. Cambridge University Press. pp. 241—262. Bibcode:2004jpsm.book..241B. ISBN 978-0-521-81808-7.
  2. ^ Thomas, P. C.; Burns, J. A.; Rossier, L.; Simonelli, D.; Veverka, J.; Chapman, C. R.; Klaasen, K.; Johnson, T. V.; Belton, M. J. S.; Galileo Solid State Imaging Team (September 1998). «The Small Inner Satellites of Jupiter». Icarus 135 (1): 360—371. Bibcode:1998Icar..135..360T. doi:10.1006/icar.1998.5976.