Тушканчыкавыя (Dipodidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 14 сучасныя роды і 38 сучасных відаў[1]. Яны насяляюць пустэльныя раёны Паўночнай Афрыкі, крайняга паўднёвага ўсходу Эўропы, Заходняй, Цэнтральнай і Цэнтральна-ўсходняй Азіі[2][3][4].

Тушканчыкавыя
Тушканчык (Dipus sagitta) — тыповы від
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
ПадатрадMyomorpha
СямействаТушканчыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Dipodidae
Fischer de Waldheim, 1817

Маюць вельмі доўгія заднія канечнасьці (па меншай меры ў чатыры разы даўжэйшыя за пярэднія) і рухаюцца альбо скачучы, альбо хадзячы на задніх лапах; вельмі доўгі хвост дапамагае ўраўнаважацца. Часта наканечнік хвоста чорна-белы. Валасяны полаг мяккі, шаўкавісты і звычайна бледнага колеру[3][4].

Гняздуюцца ў складаных норах з бакавымі камэрамі для захоўваньня ежы. Актыўныя ўначы. Сілкуюцца вусякамі, насеньнем і сакавітай расьліннасьцю[3][4].

Сыстэматыка рэдагаваць

Сямейства тушканчыкавыя (Dipodidae)

  • падсямейства Allactaginae
    • роды: Allactaga, Allactodipus, Orientallactaga, Pygeretmus, Scarturus
  • падсямейства Cardiocraniinae
    • роды: Cardiocranius, Salpingotus
  • падсямейства Dipodinae
    • роды: Dipus, Chimaerodipus, Eremodipus, Jaculus, Paradipus, Stylodipus
  • падсямейства Euchoreutinae
    • род Euchoreutes

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 06.07.2021 г.
  2. ^ Batsaikhan, N.; Avirmed, D.; Tinnin, D.; Tsytsulina, K. (2016) Dipus sagitta (анг.). The IUCN. Праверана 06.07.2021 г.
  3. ^ а б в Jansa, S.; Myers, P. (2000) Dipodidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.07.2021 г.
  4. ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 209–212. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)