Тутэ́йшая Шля́хта (Tutejszaja Szlachta) — фальклёрны ансамбль, створаны ў 1992 г. пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Складаецца з энтузіястаў, улюблёных у нацыянальную гісторыю і культуру. Творчасьць Тутэйшай Шляхты — гэта спалучэньне музычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, народных беларускіх песьняў і аўтарскіх песьняў на словы літвінскіх і беларускіх клясыкаў у фолк і фолк-рок апрацоўцы. За час свайго існаваньня калектыў прымаў удзел у шматлікіх канцэртах, гастраляваў у Польшчы, Нямеччыне, Летуве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, Расеі. У 2000 г. ансамблю Тутэйшая Шляхта прысвоена ганаровае званьне «Народны», а ў 2013 г. па адзінагалосным рашэньні журы ансамбль стаў ляўрэатам фэстывалю народнай творчасьці «Сузор’е», атрымаўшы званьне лепшага народнага самадзейнага ансамбля г. Менску.

Тутэйшая Шляхта

лягатып «Тутэйшай Шляхты»
Інфармацыя
Гады1992 — нашы дні
АдкульБеларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)фолк / фолк-рок
www.szlachta.by

Дыскаграфія рэдагаваць

Зборнікі рэдагаваць

  • Першы альбом (2001)
  • Другі альбом (2011)

Удзельнікі рэдагаваць

  • Махнач Лявон — мастацкі кіраўнік, адміністратар
  • Грышчанка Вольга — лідар ансамбля, хормайстар, адміністратар, цымбалы, аўтар аранжыровак
  • іншыя ўдзельнікі

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць