Тур’я (левы прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана

Ту́р’я — рака ў Капыльскім і Ўзьдзенскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток Нёману. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 208 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Рака
Тур’я
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рымашы
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Капыльскі раён і Узьдзенскі раён
Даўжыня 35 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,1 м³/с
Плошча басэйну 208 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Агульныя зьвесткі рэдагаваць

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рымашы Капыльскага раёну, працякае паўночнай ускраінай Капыльскай грады, упадае ў Нёман на ўсходзе ад вёскі Касьцяшы Ўзьдзенскага раёну.

Даліна трапэцападобная, месцамі невыразная, шырынёй 0,5—1,5 км. Абалона роўная, асушаная. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня пераважна 10 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 370

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 370