Тул Гастыліюс (па-лацінску: Tullus Hostilius) — згодна зь легендай, трэці цар Старажытнага Рыма, які панаваў з 673 да н. э. па 641 гады да н. э. Пры ім быў разбураны горад Альба-Лёнга, а межы Рыма ўпершыню выйшлі за межы гарадзкіх сьценаў.

Тул Гастыліюс
 3-ы цар Старажытнага Рыма
Папярэднік Нума Пампіліюс
Наступнік Анк Марцыюс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 710 да н. э.
Памёр 642 да н. э.
Дынастыя Люцэры

Тул Гастыліюс быў унукам адважнага рымскага воіна, які загінуў у бітве з сабінянамі — Госта Гастыліюса. [1] Да абраньня царом Тул Гастыліюс займаўся земляробствам, аднак пры уступленьні на пасад у ім зайграла славалюбства, таму ягонае кіраваньне адзначана шматлікімі войнамі. У гэтым ён падобны да ​​Ромулу, таму часам іх завуць двайнікамі, гэтак жа як Анка Марцыюса называюць двайніком Нумы Пампіліюса. Тул Гастыліюс, як і Ромул, падвоў насельніцтва Рыма, добра арганізаваў войска, ваяваў зь Фідэнамі й Вэямі, сьмерць абодвух цароў была звышнатуральнай. Тул Гастыліюс зьяўляецца легендарным родапачынальнікам Люцэраў.

Папярэднік
Нума Пампіліюс
Цар Рыма
717 да н. э.673 да н. э.
Наступнік
Анк Марцыюс

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  • Cornell, T.J.. The Beginnings of Rome. pp. 120–121.