Трыглаў (міталёгія)

Трыгла́ў (па-лацінску: Triglav) — бажышча ў міталёгіі балтыйскіх славянаў.

Трыглаў у мескім парку Воліна

Паказваецца альбо як трохгаловы чалавек, альбо як чалавек з трыма казьлінымі галовамі. Галовы сымбалізавалі ягоную ўладу над трыма царствамі: небам, зямлёй і падземным сьветам[1]. Да атрыбутаў Трыглава належаць чорны конь і дуб. У часе варажбы жрацы тройчы вадзілі каня, які павінен быў прадказваць будучыню, празь дзевяць дзідаў, пакладзеных на зямлю.

Магчыма, у асобе Трыглава аб’яднаныя тры галоўныя ідалы славянскай міталёгіі, якімі першапачаткова зьяўляліся Сварог, Пярун і Дажбог. У некаторых славянскіх плямёнаў Дажбога пазьней замяніў Сьвятавіт або Вялес.

Некаторыя дасьледнікі зьвязваюць Трыглава зь іншым славянскім бажышчам Траянам[2].

На тэрыторыі Беларусі абломак трохтварага ідала знойдзены паблізу вёскі Багуслаўцы Пружанскага раёну і ля вёскі Млыны Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці[1].

Паводле некаторых меркаваньняў, горы Трыглаў у Славеніі і Троглаў у Босьніі і Герцагавіне названыя ў гонар Трыглава. Таксама ягонае імя носіць астэроід 2522 Трыглаў.

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ а б Трыглаў Родныя вобразы Праверана 7 сьнежня 2012 г.
  2. ^ Троянь // Словарь-справочник «Слова о полку Игореве»: В 6 выпусках / Сост. В. Л. Виноградова. — М.; Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1965—1984. — Т. Вып. 6. Т—Я и дополнения — 1984. — С. 57—61.

Літаратура рэдагаваць

  • Gieysztor A. Mitologia Słowian. — Warszawa: Wydawnictwo Uniwersytetu Warszawskiego, 2006. — ISBN 83-235-0234-X
  • Kempiński A. Encyklopedia mitologii ludów indoeuropejskich. — Warszawa: Iskry, 2001. — ISBN 83-207-1629-2
  • Strzelczyk J. Mity, podania i wierzenia dawnych Słowian. — Poznań: Wydawnictwo Rebis, 2007. — ISBN 978-83-7301-973-7

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Трыглаў (міталёгія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў