Троіца (гурт)

беларускі этна-гурт

«Тро́іца» (трансьліт.: Troica) — беларускае этна-трыё, заснаванае ў 1996 годзе беларускім фальклярыстам Іванам Кірчуком. Працуе ў стылях этна, фьюжн, world music. Актыўна выступае ў Беларусі і за яе межамі, наведвае этнічныя фэсты. У 2016 годзе прыняла ўдзел у буйнейшым у сьвеце фэсьце «Womad» у Чылі і Вялікабрытаніі. Запісала 7 студыйных альбомаў.

Троіца
Інфармацыя
Гады1995 — 2022
АдкульБеларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)фольк, этнічная музыка
ВыдавецWest Records
Вігма
PAN-Records
УдзельнікіІван Кірчук
Юры Дзьмітрыеў
Юры Паўлоўскі
Былыя ўдзельнікіЗьміцер Лук'янчык
Віталь Шкілёнак
www.troitsa.net

Гісторыя рэдагаваць

1996—1999 рэдагаваць

Утварылася ў 1996 годзе намаганьнямі Івана Кірчука, Зьмітра Лук’янчыка і Віталя Шкілёнка. Іван Кірчук у той час выкладаў у менскім мастацкім вучылішчы на аддзяленьні фальклярыстыкі. Да гэтага моманту ён ужо ўдзельнічаў у этнаграфічных экспэдыцыях, запісваў некалькі праграмаў на радыё, а таксама ў 1983 годзе заснаваў фальклёрны ансамбль «Дзіва». Зьмітра Лук’янчыка раней не цікавіў фольк, у 1980-я гады ён граў у рок-гуртах, аднак зацікавіўся ім, навучаючыся ў тым жа вучылішчы, дзе працаваў Іван. Віталя Шкілёнка з Іванам Кірчуком пазнаёміў Зьміцер Лук’янчык[1].

З 1995 году пачаліся першыя рэпэтыцыі будучай «Троіцы». У 1996 годзе Віталь і Зьміцер разам з ансамблям Івана Кірчука «Дзіва» прадставілі сумесную праграму. Першы выступ гурта адбыўся на конкурсе альтэрнатыўных выканаўцаў «Уступі дарогу», які праводзіўся фондам Сораса. Назва гурта ўзьнікла як імкненьне музыкаў прытрымлівацца даўніх беларускіх традыцый «траістых» музыкаў. З аднаго боку, гэта выяўляла адданасьць творцаў старажытным народным звычаям, а зь іншага — паказвала колькасьць саміх выканаўцаў. На конкурсе трыё чакаў посьпех, што стала поўнай нечаканасьцю. Паколькі па правілах пераможца атрымліваў магчымасьць бясплатнага запісу ў студыі, то ўжо ў 1996 годзе зьявіўся дэма-запіс і некалькі сьпеваў на касэтах, выдадзеных накладам у 100 асобнікаў. Адна з касэтаў трапіла да лідэра расейскага гурту «ДДТ» Юрыя Шаўчука. У той час ён займаўся зборам музычнага матэрыялу для свайго пецярбурскага фэсту «Песьні канца XX стагодзьдзя» (1997). «Троіцы» удалося трапіць у лік яго ўдзельнікаў. Хаця гурт выступаў пасьля такіх камандаў, як «Аліса» і «ДДТ», публіка добра ўспрыняла выканаўцаў. У 1997 годзе яны змаглі паўдзельнічаць і на канцэрце этнічнай музыкі, прысьвечанай 850-годзьдзю Масквы. У гэтым годзе музыкам удалося трапіць у Нідэрлянды, дзе іх зноў чакаў посьпех: замест заплянаваных трох канцэртаў, гурт змог адыграць усе дзевяць. Галяндцаў вельмі зацікавіла манера сьпеву, тэксты, а таксама інструмэнты калектыву, большасьць зь якіх была рарытэтамі з уласнай калекцыі Івана Кірчука[1].

З гэтага году пачынаюцца актыўныя канцэрты практычна па ўсёй Эўропе. Гурт наведаў Аўстрыю, Нямеччыну, Вугоршчыну, Партугалію, Польшчу, Харватыю, Славенію, аднак на радзіме выступаў няшмат, што было зьвязана зь невялікай цікаўнасьцю да фальклёру ў тыя гады.

У 1998 годзе ў Нідэрляндах выходзіць першы паўнавартасны студыйны альбом «Троіца». У тым жа годзе пачынаецца разладзьдзе ў калектыве. На глебе творчага рознагалосься гурт пакідае спачатку Віталь Шкіленак, а потым і Зьміцер Лук’янчык. Іван Кірчук застаўся адзін падтрымліваць творчасьць былога гурту. У 1998 годзе ён адзін выступіў у ВУгоршчыне, а потым і ў Босьніі. Падчас канцэртаў Іван паказвае таксама пастаноўкі «Батлейкі» — лялечнага беларускага тэатру[1].

1999—2004 рэдагаваць

 
Гурт «Троіца» на фэсьце Басовішча-2008

Па вяртаньні на радзіму Іван спрабуе працягнуць творчасьць «Троіцы». У гурт паступова ўваходзяць гітарыст Юры Дзьмітрыеў і барабаншчык Юры Паўлоўскі з калектыву «Князь Мышкін». Перапрацаваўшы старую праграму, музыкі ствараюць таксама некалькі новых кампазыцый.

Да сярэдзіны 1999 году ўжо новы гурт, зьмяніўшы назву шляхам даданьня да «Троіцы» двух словаў «этна-трыа», адправіўся ў Эўропу. У гэты пэрыяд было запісана жывое выступленьне калектыву на галяндзкім фэсьце Оеrоl (Урэл). Альбом, па меркаваньні гурту, нельга назваць паўнавартасным, ён быў толькі пробай сіл. Этна-трыё пачынае працу над новымі песьнямі для будучага альбому.

У 2000 годзе ў Галяндыі выходзіць сольная праца Івана Кірчука пад назвай «Спадчына загінулых вёсак». Гэты альбом змог убачыць сьвет дзякуючы аднаму галяндзкаму прадусару, які выпадкова пачуў сольны выступ Івана. Ён адразу прапанаваў яму запіс у студыі. На працягу некалькіх дзён Іван запісвае каля сарака песень для свайго альбому. Падчас працы з-за нізкіх тэхнічных магчымасьцяў ён вымушаны выкарыстоўваць мінімум інструмэнтаў, а часам толькі голас.

Увесь 2000 год гурт выступае ў Эўропе, даючы канцэрты ў Галяндыі, Нямеччыне і краінах Балканскага рэгіёна. Таксама ў 2000 годзе этна-трыё «Троіца» пасьпяхова выступіла ў жывым этэры праграмы «Антрапалёгія» (НТВ, Масква).

У студзені 2001 году пачалася праца па запісу другога студыйнага альбому «Журавы». Усё праходзіла ў галяндзкай студыі. На гэты раз умовы для запісу былі добрыя, што адбілася на якасьці гука альбому. Новыя ўдзельнікі, зразумела, прыўнесьлі новыя ўплывы ў творчасьць калектыву.

У 2002 годзе альбом «Журавы» быў перавыдадзены спэцыяльна для Беларусі, так як галяндзкі дыск распаўсюджваўся толькі ў Эўропе. У тым жа годзе «Троіца» запісала адну кампазыцыю для шырока рэклямаванага альбома-прысьвячэньня гурту «Depeche Mode» і таксама выступіла на вялікім этнічным фэсьце ў Малайзіі («Rain Forest World Music festival»).

У 2003 годзе гурт выступае ў Беларусі, а таксама ў Польшчы, Вугоршчыне, Летуве, Латвіі, Босьніі і Эстоніі.

2004—2022 рэдагаваць

2004 год адзначаны выхадам новага альбома «Сем». Ён быў цалкам запісаны ў Менску. Гэтаму спрыяла тое, што гурт змог дамовіцца з адной зь лепшых студый Менску. Таксама працягвалася канцэртная дзейнасьць як на радзіме, так і за яе межамі (Расея, Эстонія). Пад канец году гурт запісаў саўндтрэк да дзіцячай кінастужкі «Маленькія ўцекачы», у якой Іван Іванавіч нават сыграў эпізадычную ролю. 2005 і 2006 гады былі прысьвечаны канцэртам ў Эстоніі, Вугоршчыне, Польшчы, Расеі, Галяндыі і Беларусі, працай над саўндтрэкам да тэлевізійнай мастацкай стужкі «Тры талеры». У 2007 годзн гурт наведаў world music фэсты ва Ўкраіне: «Краіна Мрій» і «Шешоры». Таксама ў тым жа годзе быў запісаны першы анімацыйны кліп гурту на песьню «Тры янгалы». Праца атрымала добрыя водгукі музычных крытыкаў і гледачоў. У траўні 2008 году выходзіць новы альбом «Сон-трава»[2]. А ў сьнежні таго ж году выходзіць доўгачаканы альбом «Жар-Жар»[1].

Ў студзені-лютым 2011 году гурт запісаў наступны альбом — «Зімачка». Дыск запісаны і зьведены на польскай студыі TR-Studios (Варшава). Гукарэжысёрам зьяўляўся Томаш Рагула. Этна-трыё было прызнана «гуртом 2011 году» ў Беларусі па вэрсіі нацыянальнай прэміі Ліра, якую праводзіць Міністэрства культуры Беларусі і тэлеканал СТБ[3].

Ў пэрыяд з 2012 па 2018 год падоўжыліся канцэрты гурта на буйнейшых фэстах Эўропы (Гішпанія, Нямеччына, Летува, Швайцарыя, Польшча, Украіна, Чылі, Бэльгія, Вялікабрытанія, Партугалія і Беларусь). Ў 2016 годзе этна-трыё прымала ўдзел ў буйнейшым ў сьвеце фэсьце «Womad» ў Чылі і ў Вялікабрытаніі. У лістападзе 2018 году выйшаў сёмы альбом «Цар-агонь», праца над якім вялася 6 гадоў[1].

У верасьні 2022 Іван Кірчук на старонцы гурта абвясьціў аб роспуску.

Дыскаграфія рэдагаваць

Студыйныя альбомы рэдагаваць

Канцэртныя альбомы рэдагаваць

  • Live at Oerol (2000)

Удзел у складанках рэдагаваць

Фільмаграфія рэдагаваць

  • TROITSA (45 min), 1998, БЕЛТВ кампанія, Беларусь
  • TROITSA. Live 2000 in Minsk (55 min), 2002, Белвідэацентар, Беларусь (рэж. В. Шэвелевіч)
  • TROITSA. Канцэрт у Маладзечна. (40 мін) 2003, БЕЛТВ кампанія, Беларусь
  • TROITSA. Інтэрвію + Канцэрт у Варшаве. 2008, Белсат кампанія, Польшча
  • TROITSA. Канцэрт у КЗ «Менск». (100 мін) 2009, Агульнанацыянальнае тэлебачаньне кампанія, Беларусь

Удзел у фэстах рэдагаваць

Вялікабрытанія

  • «WOMAD» фэст — Чарлтан Парк (07.2016)

Бэльгія

  • «SFINKS MIXED» фэст — Антвэрпен (07.2016)

Чылі

  • «WOMAD Chile» фэст — Сант’яга (02.2016)

Беларусь

Расея

  • «Песни конца XX века» Рок-фэст — Санкт-Пецярбург (1997)
  • «World Music» фэст — Масква (09.1997)
  • «Этностиль» World Music фэст — Санкт-Пецярбург (06.2005)
  • «Золотая маска» Цеатральный фэст — Масква (03.2005, 03.2006)
  • «Крутушка» фольк-фэст — Казань (08.2009, 08,2011)
  • «Этномеханика» World Music Фэстиваль — Санкт-Пецярбург, (09.2009)
  • «Шарабан, колесо времени» World Music Фэстиваль — Ніжні Ноўгарад, (10.2011)
  • «Троица, всё живое» World Music Фэстиваль — Электравуглі, (06.2013)
  • «pre WOMAD Russia» Фэстиваль — Каломенскае, Масква, (09.2013)
  • «WOMAD Russia» Фэстиваль — Пяцігорск, (09.2013)
  • «Мир Сибири» Фэстиваль — Шушэнскае, (07.2015)
  • «Камва» Фэстиваль — Перм, Хохлаўка (08.2015)

Украіна

  • «Країна Мрій» — Кіеў (2007)
  • «Шешори» — Няміраў (2007)
  • «Koktebel Jazz Festival» — Крым (2009)
  • «Ніч у Луцькому Замку» — Луцк (2012)

Нямеччына

  • «Bonner Sommer» Festival — Бон (07.2009)
  • «Sommer Festival der Kulturen» — Штутгарт (07.2012)
  • «Bardentreffen» Festival — Nurnberg, (07.2013)

Гішпанія

  • «Etnosur» Festival — Алкала ла Рэаль (07.2012, 07.2013)
  • «Pirineos Sur» Festival — Sallent de Gallega, (07.2013)

Нідэрлянды

  • «Mundial» Festival — Tilburg (06.1998, 06.2000)
  • «Oerol» Festival — Terschelling Island (06.1998, 06.1999)
  • «Virus» Festival — (06.1998)
  • «Holnd Fstvl» Festival — Амстэрдам (06.1998)
  • «Amsterdam Roots» Festival — Амстэрдам (06.1998)
  • «Het Haarlemmerhout» Festival — Haarlem (06.1998, 06.2000)
  • «Amsterdam Arts» Festival — Амстэрдам (06.1999)
  • «2 Folk» International Festival — Tilburg (01.2001)
  • «Folkwoods» Festival — Eindhoven (08.2001, 08.2006, 08.2009)
  • «Womex» Festival (solo I.Kirchuk) — Ратэрдам (10.2001)
  • «Freesland Folk» Festival — Leewarden (06.2002)
  • «Ruigoord» Festival — Амстэрдам (08.2006)
  • «Fete de la Musique» Festival — Эйндховен (06.2012)

Славенія

  • «Mediteran» Festival — Koper (06.1998)
  • «TRN Fest» Festival — Любляна (08.1999)

Польшча

  • «Globaltica», Festival — Гдыня (07.2010)
  • «Basowiszcza», Festival — Grodek (07.2006, 07.2008, 07.2010)
  • «Noc Swietojanska» Festival — Люблін (06.2001, 06.2009)
  • «Mikolajki Folkowe» Festival — Люблін (12.1998, 12.2006)
  • «Open Air», Festival — Гдыня (07.2008)
  • «Na Skrzyzowaniu Kultur», Festival — Варшава (09.2006)
  • III Kultury Bialoruskiej, Festival — Уроцлаў (06.2006)
  • Teatrow Europy Srodkowej «Sasiedzi», Festival — Люблін (06.2006)
  • XXVI Folkowy Europejskiej Unii Radiowej, Festival — Гданьск (08.2005)
  • «Spotkania Folkowe» Festival — Czeremcha (06.2002, 06.2005)
  • «Ethnosfera» Festival — Skierniewice (07.2003)
  • «Inny Wymiar (The Other Dimension)» Festival — Беласток (09.2013)

Босьнія і Герцагавіна

  • «Saraevska Zima» Festival — (03.1999)
  • «Jazz&Music» Festival — Zelenkovac, Mrkonic Grad (08.2000, 07.2003)

Вугоршчына

  • «Matav Kalaka» FOLK Festival — Miscolc (03.1999, 07.2000, 07.2003)
  • «Sziget» (Folk-es vilagzene & Petofi Csarnok Folkszinpad) Festival — Будапэшт (08.1999, 08.2000, 08.2002, 08.2003)[4]
  • «A Zene Unepe» Festival — Будапэшт (06.2005)

Малайзыя

  • «Rainforest World Music» Festival — Island Borneo, Kuching (07.2002)

Малдова

  • «Ethno-Jazz-Trio» Festival — Кішынёў (09.2002)

Эстонія

  • «MAA ja ILM» Festival — Тарту (03.2003)
  • «Viljandi Parimusmuusika» Folk-Music Festival — Viljandi (07.2004)

Летува

  • «Suklegos» Festival — Коўна (09.2003)
  • «Vilnius Music Week 2012» Festival — Вільна (09.2012)

Латвія

  • «Pasaules Muzika» Festival — Рыга (11.2003)
  • «Porta» Festival — Рыга (11.2009)

Удзельнікі рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць